• Навіны
  • Вайна
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Усяго патроху
  • Культура
бел / рус
  • Гісторыя
  • Мова
  • Кіно
  • Літаратура
  • Культура. Рознае
Культура. Рознае
Фота 2 з 3
21.07.2018 / 12:59

40 гадоў таму ў Белавежскай пушчы быў знойдзены «Яцвяжскі слоўнічак». Што гэта?

Піша Алесь Мікус.

Сорак гадоў таму ў беларускай частцы Белавежскай пушчы быў знойдзены «Яцвяжскі слоўнічак». Ён дагэтуль не дачакаўся ўвагі беларускіх навукоўцаў.

Ад безуважнасці да..? 

Няўвага беларускай навукі і не дужа здзіўляе — у слоўнічку, які знойдзены за 200 км ад цяперашняй мяжы з Літвой, на дзве траціны балцкая лексіка, вядомая з літоўскай, латышскай, старапрускай моў. Ці маем сярод беларускіх мовазнаўцаў адмыслоўцаў, якія б маглі арыентавацца ў гэтай стыхіі адначасова,— пытанне рытарычнае. 

Дзіўна, але ў Беларусі дагэтуль няма ніводнай універсітэцкай кафедры балтыстыкі — нягледзячы ні на багацце балцкіх рачных і азёрных назваў, ні на ўплецены ў беларускія гаворкі багаты балцкі лексічны слой. Напрыклад, толькі з косаўскай гаворкі, што зафіксаваная ў выдадзеным нябожчыкам Зайкам слоўніку, аўтар гэтых радкоў вычапіў пад паўсотню каларытных балтызмаў, публікацыя неўзабаве з’явіцца. 

Негатыўнае стаўленне да «балцкай тэмы» ў БССР добра ілюструецца хоць бы забаронай навуковай канферэнцыі «Этнагенез беларусаў», якую рыхтавалі правесці ў Менску ў 1973-м годзе. Тады ігнараванне «Яцвяжскага слоўнічка» было заканамерным, але неразумна ігнараваць яго цяпер. Здаецца, гэтым летам хіба што ў пружанскай раённай газеце «Раённыя будні» адным абзацам згадалі 40-гадовы юбілей знаходкі, і тое дзякуючы мастацкаму фестывалю «Рэха даху», на якім прагучаў выступ пра слоўнічак.

Быў ці не?

Цікава, што акалічнасці агалошвання «Яцвяжскага слоўнічка» чымсьці нагадваюць сітуацыю з «Менскай малельняй», і гэты паралелізм надае таямнічасці і першаму, і другому. Нагадаю, што збіральнік звестак пра народную спадчыну Міхаіл Кацар у сваім дзённіку пад 1940-м годам (тады яму было крыху больш за трыццаць год) запісаў ад жыхароў Менску пра «менскую малельню» на беразе Свіслачы, у складзе якой быў і вялікі камень. Той камень, як вядома, цяпер у Музеі валуноў. Дык вось, Кацараў дзённік згарэў разам з ім самім падчас загадкавага пажару ў яго хаце ў 1995 годзе. Але дзённік быў перапісаны, і ў копіі дайшоў да нас. Больш ніякіх сведчанняў пра «Менскую малельню» ніхто не зафіксаваў і не здабыў. 

А паралель з «Яцвяжскім слоўнічкам» тут вось якая. Улетку 1978 года 18-гадовы шукальнік старыны на прозвішча Зінаў падарожнічаў па Белавежскай пушчы, хадзіў ад вёскі да вёскі, пытаючы пра цікавыя старыя рэчы. На хутары ў раёне колішняга балота Вялікі Нікор (у савецкія часы балота было асушанае, і толькі залетась пачалі трохі аднаўляць) у Пружанскім раёне, у старога дзеда выкупіў кніжку з малітвамі на лаціне. А ў канцы малітоўніка былі ўплеценыя некалькі старонак (шэсць ці сем) з рукапісным тэкстам. Тыя старонкі мелі загаловак па-польску «Паганскія гаворкі з Нараву» (PoganskiegwaryzNarewu). 

Дык вось, потым Зінаў пайшоў у войска, а яго бацькі выкінулі ўсе кніжкі з рэлігійным зместам, у тым ліку і гэты малітоўнік. Але Зінаў заранёў перапісаў слоўнічак, бо не ўсе літары добра чыталіся, а яму як даследчыку хацелася большай яснасці. У 1983 годзе Зінаў даслаў копію ў Віленскі ўніверсітэт, там слоўнічкам заняўся нябожчык лінгвіст Зінкявічус, які ў 1984 годзе надрукаваў артыкулы на гэтую тэму ў віленскім і маскоўскім навуковых часопісах. Праз год былі і іншыя мовазнаўчыя публікацыі.

Што вядома

Такім чынам, вызначаючы, ці слоўнічак — праўдзівы, можам абапірацца толькі на аналіз лексікі з «Яцвяжскага слоўнічка». А лексіка там разнастайная. На думку мовазнаўцаў, гэта або істотна літуанізаваная яцвяжская мова, або гэта моцна яцвягізаваная літоўская мова, або, нарэшце, гэта запісаныя разам словы і з яцвяжскай, і з літоўскай мовы (загаловак жа ў слоўнічка «гаворкі», а не «гаворка»).

Яшчэ пра слоўнічак вядома, што на хутар той малітоўнік прывезлі з блізкага датуль мястэчка Белавежа. Складальнікам слоўнічка, відаць, быў каталіцкі святар, бо малітоўнік на лаціне, а слоўнічак ён назваў «паганскія гаворкі». Таксама ён, відаць, быў тутэйшым па паходжання, бо ў «польскай», перакладзенай частцы слоўнічка часам сустракаюцца беларускія словы («белы», а не «бялы» і інш.) ці крэсовыя (zwyciezywac). З «Яцвяжскага слоўнічка» вядома больш за дзвесце слоў. Усе рукапісы сёння захоўваюцца ў бібліятэцы Віленскага ўніверсітэту. 

У віленскім часопісе «Балтыстыка» Зінкявічус апублікаваў водгук знакамітага маскоўскага балтыста Тапарова на «Яцвяжскі слоўнічак» (у маскоўскую публікацыю ў «Балцка-славянскіх даследаваннях» гэты водгук не ўвайшоў): «Сам слоўнічак зрабіў на мяне вельмі глыбокае ўражанне бясспрэчнай сапраўднасці і арыгінальнасці. Больш за тое, ён фіксуе тую стадыю ў развіцці яцвяжскай мовы (і/або тую гаворку), пра якую паводле наяўных рэштак гэтай мовы мы не мелі ніякага ўяўлення. Таксама цікавыя і павучальныя ў слоўнічку як індаеўрапейскія архаізмы, якіх няма ў вядомым балцкім матэрыяле, так і сляды пазнейшых кантактаў (з нямецкай мовай). Дужа нетрывіяльныя некаторыя словаўтваральна-марфалагічныя рысы. Нарэшце, асаблівую цікавасць уяўляюць асобныя факты, што кідаюць святло на пераходныя працэсы ад балцкай стадыі да праславянскай».

Пярун і Пяркус

Хочацца адзначыць хіба што пару слоў «Пяркус — Лаўме», ля якіх польскага перакладу няма, але пазначана «паганскія». Па-першае, гэтыя словы выглядаюць імёнамі боскай пары — нябёснага ўладара і зямной уладаркі. А па-другое, ва ўсіх іншых балцкіх мовах імя бога Грымотніка мае суфікс — Пяркунас, Пэрканс, Перкунс, — а тут маем прамы адпаведнік, напрыклад, тракійскага «Пэркас». 

Варта нагадаць, што той жа Тапароў бачыў корань, што прысутны ў імёнах балцкага Грымотніка, у назве «дуб Пракурон» з беларускай замовы з Пасожжа — дакладней, з вёскі Лабанаўка пад Чэрыкавам (дарэчы, там жа побач і вёскі Гром і Грамабой). Гэтую назву ён лічыў архаізмам і параўноўваў з індаеўрапейскім абазначэннем дуба perkur / perkun(суфікс у гэтым слове мяняўся ў залежнасці ад склону).

Таму верагодна, што раней за «Перуна» тут, на захадзе і на ўсходзе, мог быць і «Пяркун», а мо і проста «Пяркус». Замарозіўся ж у перанятым імені яшчэ аднаго дахрысціянскага боства «Вялеса» такі ж самы балцкі суфікс -с-…

Паляшуцкая і яцвяжская

Нельга не прыгадаць і праекту «Етвызь» філолага Шаляговіча. У канцы 1980-х гадоў «яцвяжскаю» ён узяўся называць заходнепалескую гаворку, у якой, як вядома, багата ўкраінізмаў. Ці чуў ён пра «Яцвяжскі слоўнічак»? Дык пра яго пісалі за некалькі гадоў да таго, не мог не чуць. І тым не менш чамусь паспрабаваў напоўніць зусім іншым зместам слова «яцвяжскі». І на нейкі час яму гэта ж удалося. І ў наш час часам сустрэнеш допіс кшталту «вы кажаце пра страчаныя балцкія гаворкі ў Беларусі, а мы ў нашай вёсцы па сёння размаўляем на старажытнай балцкай яцвяжскай мове».

Шаляговічаву ініцыятыву, відаць, трэба лічыць адзіным водгукам у Беларусі на з’яўленне «Яцвяжскага слоўнічка». Праўда, тая ініцыятыва была не ў тым, каб падсвяціць і даць жыццё, а ў тым, каб схаваць і запхнуць назад пад лаўку.

Але ці можна аднавіць тую «яцвяжскую» мову на грунце тых слоў, што ў «Яцвяжскім слоўнічку»? Аднавілі ж у 1990-х прускую мову, грунтуючыся на матэрыяле трох перакладзеных Катэхізмаў і вызначаных лінгвістам Мажулісам сувязях старапрускай з іншымі балцкімі мовамі. Відаць, можна — вызначыўшы, дзе відавочныя літоўскія запазычанні, дзе нямецкія, а дзе іранскія ці венгерскія.

А калі без аднаўлення, дык дастаткова проста разумець важнасць: «Яцвяжскі слоўнічак» — адзіная захаваная крыніца, па якой можна хоць штось уявіць пра той вялізны масіў страчаных балцкіх гаворак па-за тэрыторыямі ўжытку літоўскай, латышскай і старапрускай моў. Крыніца гэтая ў чымсьці няпэўная, але іншых няма.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Алесь Мікус

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна? Пішы ў наш Тэлеграм

Чытайце яшчэ
Вольны Хор сёння дасць канцэрт у падтрымку Украіны
«Цераз лес ідзе цягнік — зайцы едуць на пікнік». Новы мультверш Андрэя Скурко
Naviband прэзентавалі новы сінгл ВІДЭА
Адкрылася віртуальная выстава мастацкіх твораў, знятых з экспазіцыі «Арт-Мінска»
Палітыка і грамадства
«Многім замяняў бацьку, гісторыю ведаў дзівосна». Што за чалавек выкладчык гісторыі мінскага каледжа, затрыманы на вачах навучэнцаў
«Вялікая сямёрка» выдзеліць 19,8 млрд даляраў на ўмацаванне фінансавай сістэмы Украіны
У Германіі ўсё лета можна будзе ездзіць на грамадскім транспарце за 9 еўра на месяц
Аўстрыйцы збіраюцца плаціць за расійскі газ у рублях
Расія спыняе пастаўкі газу ў Фінляндыю
Прадстаўнік ЕС зняволеным журналістам: Мы будзем і далей дабівацца вашага вызвалення
З 23 мая ўводзяцца летнія абмежаванні на галоўных дарогах Беларусі
Усяго патроху
«Сведкамі» на вяселлі ў Баранавічах сталі аўчаркі 
«Зорную ноч» ван Гога цяпер можна сабраць з Lego. Спатрэбіцца больш за 2 тысячы дэталяў
Мурашкі ў хаце? Дапаможа агурок
Знакаміты ўкраінскі кот Сцяпан атрымаў прэстыжную прэмію WIBA ў Канах
Маці Ілана Маска ўражвае свет не менш за сына. «Яна — сіла, якую не стрымаць»
Паглядзіце, якое ласяня выходжваюць у Віцебскім заапарку ФОТА
Пяць прадуктаў, якія дапамагаюць скуры абмалоджвацца
Спорт
Прэзідэнт МАК: Абмежаванні супраць расійскіх і беларускіх спартсменаў — меры па абароне сумленнасці спаборніцтваў
Фаны перамаглі ў вулічнай бойцы, гульцы — на полі! Нямецкі «Франкфурт» разам з неверагоднымі заўзятарамі заваяваў золата футбольнай Лігі Еўропы
Шчанюк Дзмітрыя Баскава і чыстыя сядзенні на стадыёне. Што дзяржрэсурсы пішуць пра беларускі спорт
ФІБА забараніла зборным Беларусі і Расіі ўдзельнічаць ва ўсіх сваіх турнірах
Арцём Мілеўскі патлумачыў, што ў кіеўскую тэрабарону не пайшоў з-за прыроднага пацыфізму
«Арлы» супраць «Джэрс»: чаго чакаць ад сённяшняга фіналу Лігі Еўропы
Ці пакажуць беларусам Алімпіяду, нягледзячы на забарону МАК? Падаецца, што варыянтаў хапае
Здарэнні
Літоўскага памежніка падазраюць у атрыманні хабараў ад беларускіх тытунёвых кантрабандыстаў
Брэсцкі гімназіст загінуў, няўдала ўпаўшы з турніка
На вуліцы Сурганава ў Мінску перакулілася «хуткая дапамога»
Апублікавалі фотаробаты падазраваных у забойстве ветэрынара на беларуска-ўкраінскай мяжы
Лабавое сутыкненне ў Рэчыцкім раёне: загінулі двое дзяцей
У Докшыцкім раёне ўтапілася двухгадовая дзяўчынка
Двое беларусаў спрабавалі ўвезці ў Польшчу тысячу пачкаў кантрабандных цыгарэт
Карысная інфа
У заходніх раёнах краіны будзе моцны вецер
Будзьце асцярожныя: сёння навальніцы і вятрыска
У ноч на пятніцу чакаюцца замаразкі 
На сераду прагназуюць моцныя дажджы
Здароўе
Воспа малпаў у Еўропе. Ці пагражае нам чарговая эпідэмія?
Ці сапраўды для здароўя карысна праходзіць 10 тысяч крокаў штодзень? Не, толькі 7500
Ці дастаткова менш есці, каб пахудзець? Усё не так проста
Як змагацца з храпам? Пяць спосабаў
Мова
Мова наша. Чаму Тыкток лепшы за Цікток?
Мова наша. Ці скланяецца жаночае прозвішча Сапега?
Забралі любімую працу — у адказ пачала размаўляць па-беларуску. Журналістка Таццяна Мацвеева расказала, як перайшла на родную мову
«Беларускую мову не трэба рабіць сэксі — яна ўжо такая». Парады ад тых, хто пачаў размаўляць па-беларуску 
Аўто
На памежных АЗС прадаваць дызпаліва будуць у 1,5 разу даражэй
«Масквіч» з бяросты і лыка. Эксперт — аб тым, якая будучыня чакае расійскі аўтапрам пасля сыходу Renault
Эканомія складае тысячы даляраў. Купля і прыгон аўто з Еўропы і ЗША — што варта ведаць
У Расіі замест Renault адродзяць вытворчасць «Масквічоў»
Эканоміка
«Беларусбанк» адмяняе забароны на пераводы, «Банк ВТБ» не будзе папаўняць рублёвыя ўклады. Важныя змены ў банках 
У Беларусі забаранілі расійскую «Храновіну»
Галоўчанка заклікаў краіны СНД адмовіцца ад даляра і еўра
Еўра каштуе амаль як даляр. Што адбываецца і як гэта адаб'ецца на нас?
Меркаванні
Гісторык Акудовіч: «Радзівіл здрадзіў», таму запаўняюць пустку рускім шавінізмам
Вадзім Мажэйка: Партыя рэваншыстаў у новай Беларусі — натуральна і нават пажадана
«Калі Украіна не пераможа, нас чакаюць дзесяцігоддзі цемры». Цімаці Снайдэр пра Расію як фашысцкую дзяржаву
Навошта ўладам забараняць Оруэла і прычым тут Ала Пугачова
Гісторыя
У новай кнізе пра Курапаты Якубовіча вінавацяць у подкупе Сяргеенкі
У Сафійскім саборы адкрылася выстава пра старажытны полацкі гандаль
«Хтосьці павінен». У 18 гадоў ён трапіў у Асвенцім. У 24 гады — у камуністычную турму. Выжыў і стаў міністрам
«На вайне не хварэлі доўга — альбо паміралі, альбо папраўляліся»
Як мяняўся фармат і сэнс святкавання 9 Мая ў розныя гады — згадваем з гісторыкам Фрыдманам
Чэшскі Рай. Ад замка да замка: захапляльны маршрут для пешага падарожжа па славянскім паграніччы
«Гэта быў чалавек тыпу Хокінга, якога перспектыва рана памерці змусіла зразумець, наколькі ж жыццё вартае таго, каб яго пражыць». Кім быў і як жыў Мікола Ермаловіч
Культура
Мова наша. Чаму Тыкток лепшы за Цікток?
Naviband прэзентавалі новы сінгл ВІДЭА
Вольны Хор сёння дасць канцэрт у падтрымку Украіны
«Ляціць, трымціць, невымоўна ззяе на чорнай коўдры родных нябёс мая самотная і нямая, мая адзіная зорка-лёс». Турэмны верш Кацярыны Андрэевай
«Цераз лес ідзе цягнік — зайцы едуць на пікнік». Новы мультверш Андрэя Скурко
Адкрылася віртуальная выстава мастацкіх твораў, знятых з экспазіцыі «Арт-Мінска»
У Варшаве праходзіць канцэрт памяці Аляксандра Кулінковіча
Навука і тэхналогіі
Навукоўцы ўпершыню знялі чорную дзірку ў цэнтры нашай галактыкі
TikTok становіцца глабальнай сацсеткай нумар адзін. І гэта праблема
Беларускія праграмісты з дапамогай дапоўненай рэальнасці паказалі, як выглядаюць разбураныя расіянамі ўкраінскія гарады
«Цэзар»: Украіна атрымае партыю высокадакладных дальнабойных самаходак
У тым ліку практыкаванні. Беларусы стварылі мабільную праграму для вырашэння мужчынскіх праблем
Японцы прыдумалі палачкі для ежы, якія мяняюць яе смак і так прыносяць вялікую карысць здароўю
«єБайрактар». Як «дзяржава ў смартфоне» дапамагла ўкраінцам вытрымаць удар Расіі 
Каханне і сэкс
Абдымацца раніцай карысна для здароўя. Цяпер гэта пацвердзілі і навукоўцы
Статыстыка: сем'і радзей распадаюцца ў тых парах, якія да шлюбу не жылі разам
Саша Івулін стаў самым сэксуальным мужчынам Беларусі — 2022
Самы сэксуальны беларус — 2022. Галасаванне
«Мы разам. Мы дома». Хто такая Алена Зяленская — першая лэдзі Украіны
Топ-30 самых сэксуальных беларускіх мужчын ад «Нашай Нівы»
«Не трэба хавацца і хаваць». Дзмітрый Кахно адказаў тым, хто хэйціў гарачае фота
Свет
У Германіі ўсё лета можна будзе ездзіць на грамадскім транспарце за 9 еўра на месяц
«Вялікая сямёрка» выдзеліць 19,8 млрд даляраў на ўмацаванне фінансавай сістэмы Украіны
Расія спыняе пастаўкі газу ў Фінляндыю
Аўстрыйцы збіраюцца плаціць за расійскі газ у рублях
Расійская апазіцыя хоча выдаваць пашпарт «добрага рускага»
У Польшчы правядуць эксперымент з безумоўным базавым даходам
Расія сама ў 1990-я гады адмовілася ад уступлення ў НАТА
Галоўнае
Гісторык Акудовіч: «Радзівіл здрадзіў», таму запаўняюць пустку рускім шавінізмам
Літоўскага памежніка падазраюць у атрыманні хабараў ад беларускіх тытунёвых кантрабандыстаў
Хто пераможа: Украіна ці Расія? Wall Street Journal апісаў пяць сцэнарыяў заканчэння вайны 
Мінабароны Расіі адрапартавала пра захоп «Азоўсталі»
«Многім замяняў бацьку, гісторыю ведаў дзівосна». Што за чалавек выкладчык гісторыі мінскага каледжа, затрыманы на вачах навучэнцаў
«Беларусбанк» адмяняе забароны на пераводы, «Банк ВТБ» не будзе папаўняць рублёвыя ўклады. Важныя змены ў банках 
У Германіі ўсё лета можна будзе ездзіць на грамадскім транспарце за 9 еўра на месяц
Усяго патроху
Воспа малпаў у Еўропе. Ці пагражае нам чарговая эпідэмія?
Ці сапраўды для здароўя карысна праходзіць 10 тысяч крокаў штодзень? Не, толькі 7500
Ці дастаткова менш есці, каб пахудзець? Усё не так проста
«Сведкамі» на вяселлі ў Баранавічах сталі аўчаркі 
Фота / Відэа
Рэкардсмены — Эдуард Бабарыка і Ілля Шапаткоўскі. Хто з палітвязняў ужо больш за год сядзіць без прысуду?
Беларусы ламануліся перавучвацца ў ІТ, але рэальнасць жорсткая — нашых джуніяраў нідзе не чакаюць
Апытанка
Самае чытанае
BYPOL апублікаваў новае расследаванне пра агентурную сетку МУС 
Ці сапраўды танна жыць у Грузіі? Расказваюць беларусы
ГУБАЗ затрымаў маладога настаўніка гісторыі
Украінец, якога вывезлі з Гастомеля ў Беларусь, расказаў, як іх апрацоўвалі ў санаторыі «Чонкі», у тым ліку прадстаўнікі Чырвонага Крыжа
Чаму ў Беларусі забаранілі антыўтопію «1984»? Вы не паверыце ў самую імаверную версію 
Самае лайканае
Беларус купіў стары дом ля мора ў Італіі ўсяго за 13 тысяч еўра і расказаў, што з гэтага выйшла
Украінец, якога вывезлі з Гастомеля ў Беларусь, расказаў, як іх апрацоўвалі ў санаторыі «Чонкі», у тым ліку прадстаўнікі Чырвонага Крыжа
Вадзім Пракоп’еў пра полк «Пагоня»: Каліноўцы прапанавалі нам прадэманстраваць жывучасць у канкурэнтнай барацьбе
Шандаровіч: Як толькі Захад сядзе з Пуціным за стол перамоваў — Захад прайграў
Лукашэнка і Пуцін засталіся без падтрымкі — эксперт пра вынікі саміта АДКБ
Гарачыя тэмы
Ці сапраўды танна жыць у Грузіі? Расказваюць беларусы
ГУБАЗ затрымаў маладога настаўніка гісторыі
«Ляціць, трымціць, невымоўна ззяе на чорнай коўдры родных нябёс мая самотная і нямая, мая адзіная зорка-лёс». Турэмны верш Кацярыны Андрэевай
Украінец, якога вывезлі з Гастомеля ў Беларусь, расказаў, як іх апрацоўвалі ў санаторыі «Чонкі», у тым ліку прадстаўнікі Чырвонага Крыжа
Чаму ў Беларусі забаранілі антыўтопію «1984»? Вы не паверыце ў самую імаверную версію 
Брэсцкі гімназіст загінуў, няўдала ўпаўшы з турніка
«Бачыла акрываўленую шкарпэтку». Як за кратамі аказалася нядаўняя выпускніца школы
«Чому, пане, не на війні?» «Сакратарка Пуціна» парушыла маўчанне пасля вяртання з Лондана
Дачка Пуціна сустракаецца з Зяленскім
PDF версія
Каляндар
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пн аў ср чц пт сб нд
1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30 31
Версія для смартфонаў
Навіны Вайна Эканоміка Грамадства Усяго патроху Культура Нашы партнёры
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Здарэнні
  • Свет
  • Спорт
  • Аўто
  • Меркаванні
  • Ад рэдакцыі
  • Вайна
  • Тэсты
  • Здароўе
  • Нерухомасць
  • Моды
  • Ежа
  • Інтэрнэт і СМІ
  • Навука і тэхналогіі
  • Надвор'е
  • Каханне і сэкс
  • Гісторыя
  • Мова
  • Кіно
  • Літаратура
  • Культура. Рознае
Кантакты
© Усе правы абароненыя. Выкарыстанне платных матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных рускамоўных версій матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных беларускамоўных версій матэрыялаў дазваляецца пры ўмове наяўнасці актыўнай гіперспасылкі на Nashaniva.com у першым абзацы.
Дызайн сайту — арт-студыя PRAS
Уверх