Грамадства

«Кружляў над Гомелем паўтары гадзіны». Што паведамлялі людзі пра расійскія дроны, што заляцелі падчас начной атакі Украіны

Гамяльчане паведамлялі пра палёт расійскіх ударных дронаў над горадам ноччу 10 ліпеня, калі РФ здзейсніла чарговую масіраваную атаку шахедамі і ракетамі па некалькіх рэгіёнах Украіны, піша «Флагшток». Паводле папярэдніх падлікаў, на тэрыторыю Гомельскай вобласці з вечара 9 ліпеня заляцелі больш за 20 расійскіх БпЛА.

Першыя беспілотнікі на тэрыторыі Гомельскай вобласці з’явіліся ўжо ўвечары 9 ліпеня, калі расійская армія запусціла некалькі груп БпЛА з Бранскай вобласці. Як інфармаваў «Флагшток», над паўднёвымі ўскраінамі Гомеля пачалі чуць гук, падобны да гуку «мапеда», пасля поўначы.

Каля 01:26 прагрымеў глухі выбух на паўднёвы захад ад Гомеля — магчыма, гэта было збіццё або падзенне дрона з наступнай дэтанацыяй.

У чаце аднаго з гомельскіх тэлеграм-каналаў гамяльчане апісвалі тое, што адбываецца, у рэжыме рэальнага часу. Раніцай паведамленні былі выдаленыя.

Жыхары Гомеля паведамлялі, што чулі гук «мапеда» над Навабеліцкім, Сельмашаўскім і Волатаўскім мікрараёнамі. Відавочцы адзначалі няроўную працу рухавіка.

У каментарыях абмяркоўвалі колькасць БпЛА над горадам — некаторыя налічылі шэсць шахедаў, але гэта мог быць адзін і той жа дрон, які кружляў вакол Гомеля. У цэлым гук беспілотніка быў чутны ў абласным цэнтры цягам паўтары гадзіны.

На працягу таго ж часу жыхары Рэчыцы таксама чулі палёты БпЛА і сцвярджалі, што беспілотнікаў было як мінімум тры.

У цэлым, паводле папярэдніх падлікаў, на тэрыторыю Гомельскай вобласці з вечара 9 ліпеня заляталі больш за 20 расійскіх БпЛА. Пры гэтым вярнуліся ва Украіну толькі каля 5 дронаў, астатнія, верагодна, упалі або былі збітыя на тэрыторыі Беларусі. Першы ўвайшоў у паветраную прастору рэспублікі ў 20:18 9 ліпеня, апошні — у 02:03 10 ліпеня.

У апошні час залёты расійскіх дронаў на тэрыторыю Беларусі пачасціліся — у выніку павелічэння маштабаў атак.

Усяго, паводле паведамленняў украінскіх афіцыйных крыніц, у ноч на 10 ліпеня РФ атакавала Украіну больш чым 400 дронамі. Асноўнай мэтай быў Кіеў, дзе, паводле даных на раніцу, у 8 раёнах горада пацярпела жыллёвая, медыцынская, адукацыйная, гандлёвая і транспартная інфраструктура. Вядома пра двух загінулых мірных жыхароў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Падпалкоўніка з факультэта вайсковай разведкі судзяць за «здраду дзяржаве» па справе, якая выглядае палітычнай. Што пра яго вядома?6

Падпалкоўніка з факультэта вайсковай разведкі судзяць за «здраду дзяржаве» па справе, якая выглядае палітычнай. Што пра яго вядома?

Усе навіны →
Усе навіны

Пілот Flydubai хацеў разбіць самалёт аб тэрмінал аэрапорта ў Тэль-Авіве2

У Расіі магчымая ўспышка чумы. Нават Белы дом сочыць за сітуацыяй18

Беларусь адправіла партыю калію ў ЗША10

Маладую маці з Пінска асудзілі за «садзейнічанне экстрэмізму»4

У вадаёмах Беларусі распаўсюджваюцца медузы

Хто з беларускіх бізнэсаў увайшоў у топ-501 найбуйнейшых кампаній Латвіі1

Як на ўскраіне Мінска будуецца квартал панэльных таўнхаусаў ФОТЫ3

Музыка, маляванне і танцы ў школах і гімназіях — усё? Што вядома пра скарачэнні настаўнікаў-эстэтыстаў13

Максім Знак: Уся краіна — гэта вялікая калонія8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Падпалкоўніка з факультэта вайсковай разведкі судзяць за «здраду дзяржаве» па справе, якая выглядае палітычнай. Што пра яго вядома?6

Падпалкоўніка з факультэта вайсковай разведкі судзяць за «здраду дзяржаве» па справе, якая выглядае палітычнай. Што пра яго вядома?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць