Свет2929

Масква: Расія гатова адказаць на разрыў дамовы РСМД

Расія гатова адказаць на пагрозу Трампа пра разрыў дамовы пра ракеты сярэдняй і малой дальнасці (ДРСМД) ваеннымі захадамі, заявіў намеснік кіраўніка МЗС Сяргей Рабкоў, перадае ria.ru. Палітыку Вашынгтона ён параўнаў з шантажом.

Напярэдадні прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што выйдзе з ДРСМД з Расіяй, адначасова абвінаваціўшы Маскву ў парушэнні дамовы.

ЗША выходзяць з Дамовы аб ракетах сярэдняй дальнасці, уцягваюць Расію ў гонку ўзбраенняў

«Мы з трывогай і асуджэннем ўспрымаем новыя амерыканскія спробы метадам шантажу дамагчыся ад Расіі саступак у сферы міжнароднай бяспекі і стратэгічнай стабільнасці. Неаднаразова гаварылася з расійскага боку, што ніякіх падстаў для абвінавачванняў у тым, што Расія нібыта парушае гэтую дамову, у амерыканцаў няма», — сказаў Рабкоў.

«Свае надуманыя абвінавачванні яны так і не змаглі за ўсе гэтыя гады падмацаваць выразнымі тлумачэннямі, з якой прычыны гэта робіцца», — дадаў намеснік кіраўніка МЗС.

Пры гэтым, як адзначае РБК, Рабкоў дадаў, што гэтае пытанне «занадта сур'ёзнае, каб яго вырашаць у рэжыме публічнай палемікі».

Дамова аб ракетах сярэдняй і малой дальнасці была падпісаная 8 снежня 1987 года падчас візіту савецкага лідара Міхаіла Гарбачова ў Вашынгтон. Упершыню пад скарачэнне трапіў цэлы клас ракетнага ўзбраення з дальнасцю паражэння ад 500 да 1000 і ад 1000 да 5500 кіламетраў, у тым ліку ракеты Р-12 і Р-14, якія СССР ў 1962 годзе размясціў на Кубе, што справакавала Карыбскі крызіс. У маі 1991 года дамова была цалкам выкананая, калі СССР знішчыў 1752 балістычныя і крылатыя ракеты наземнага базіравання, ЗША — 859. Дакумент мае бестэрміновы характар. Пры гэтым кожны з бакоў мае права яго скасаваць, прадставіўшы пераканаўчыя доказы аб неабходнасці выхаду з яго.

ЗША, тым не менш, упэўненыя, што Расія распрацоўвае новыя носьбіты ядзернай зброі ў парушэнне гэтай дамовы.

У прыватнасці, прэтэнзіі Вашынгтона выклікае крылатая ракета наземнага базіравання 9M729. Афіцыйны прадстаўнік МЗС Марыя Захарава заяўляла, што ракета 9M729 цалкам адпавядае патрабаванням дамовы і не прызначаная для выкарыстання на дальнасці, забароненай ДРСМД.

Каментары29

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Пяткевіч: Сацыяльная сфера — яшчэ і эканоміка. А ў культуры людзі хацелі б, каб было, як у іншых краінах9

Пяткевіч: Сацыяльная сфера — яшчэ і эканоміка. А ў культуры людзі хацелі б, каб было, як у іншых краінах

Усе навіны →
Усе навіны

Сціплы звонку, царскі ўсярэдзіне. Пад Мінскам прадаюць катэдж з сюрпрызам5

«Аб беларускіх аўтараў выцерлі ногі». Курэйчык і Марыніч судзяцца за серыял «Акрэсціна»13

Украіна аднавіла атакі дронаў на Маскву і Падмаскоўе4

У Мінску пабудуюць новы корпус для гарадскога анкалагічнага цэнтра. Цяпер на тым месцы — закінутая бальніца

17-гадовы стартапер Бурбіцкі намякае, што Лібер прабраўся да яго ў кватэру і раскідаў рэчы18

У Швецыі анлайн-сэкс прыраўнялі да прастытуцыі: карыстальнікам OnlyFans пагражае турма14

Мяняюцца правілы афармлення банкаўскіх картак4

У Чавускім раёне ласяня згубіла маму і выйшла па дапамогу да людзей. У той жа дзень яно знайшло сабе новага сябра1

Віцэ-прэм'ер: Такога вясновага надвор'я не памятаюць нават старажылы1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пяткевіч: Сацыяльная сфера — яшчэ і эканоміка. А ў культуры людзі хацелі б, каб было, як у іншых краінах9

Пяткевіч: Сацыяльная сфера — яшчэ і эканоміка. А ў культуры людзі хацелі б, каб было, як у іншых краінах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць