Кнігарня «Акадэмічная кніга» прапануе падборку выданняў, якія карысталіся найбольшай папулярнасцю ў кастрычніку. 

Віктар Марціновіч. Ноч

Новая кніга Віктара Марціновіча падаецца як рукапіс невядомага аўтара,

што быў набыты Сацішам Сівачарыярам у бенгальскага крамніка за літр чыстай вады, пасму прадзіва і пару амаль не ношаных сланцаў. Рукапіс, спісаны незразумелымі кірылічнымі пісьмёнамі, быў дбайна перакладзены аўтарам знаходкі на англійскую мову. Беларускі пісьменнік падрыхтаваў пераклад для выдання на радзіме з разлікам на шырокае кола чытачоў.

 

Багуслаў Радзівіл: Нямецкі прынц з Вялікага Княства Літоўскага

Гістарычны раман вядомай украінскай пісьменніцы Ірыны Данеўскай, прысвечаны юнацтву і маладым гадам знакамітага прадстаўніка магутнага магнацкага роду з ВКЛ.

Аўтарка, абапіраючыся на дакументы эпохі, стварае шырокае палатно бурлівага жыцця Багуслава Радзівіла. Ён увайшоў у гісторыю не толькі як таленавіты палітык і дыпламат, але і праславіўся подзвігамі на амурным полі, скарыўшы сэрца не адной прыгажуні…

 

 

Адам Міцкевіч. Пан Тадэвуш, або Апошні наезд у Літве

«Шляхецкая гісторыя з 1811 і 1812 гг. у дванаццаці кнігах вершаў» прапануецца ў перакладзе на беларускую Пятра Бітэля з ілюстрацыямі Васіля Шаранговіча. 

«Пан Тадэвуш» — адзін з найвядомейшых твораў Адама Міцкевіча, у якім аўтар увасобіў вобраз Літвы з 1811 і 1812 гг. падчас свайго знаходжання ў выгнанні. Ён злучыў розныя тэмы: светлы вобраз любоўных прыгод маладога Тадэвуша, гісторыю спрэчак шляхты за маёнтак і, нарэшце, гісторыю падзення, пакаяння і рэабілітацыі Яцка Сапліцы.

 

Сцежкамі жыцця. Паўліна Мядзёлка

У выданні ўпершыню пад адной вокладкай друкуюцца нецэнзураваныя ўспаміны дзяячкі беларускага адраджэння.

Яе біяграфія была звязаная з многімі гістарычнымі падзеямі, якія адбываліся ў Беларусі ў XX ст., а сярод яе знаёмых былі Купала, Цётка, Бядуля, Езавітаў, браты Луцкевічы… «Сцежкі жыцця» вядуць у беларускія мястэчкі, дарэвалюцыйную Вільню, Пецярбург, па шляхах бежанства, турмаў і высылкі. Гэтая кніга — пра знакавыя гістарычныя падзеі і пра неверагодныя жыццёвыя выпрабаванні самой Паўліны Мядзёлкі.

Гэтыя ды іншыя выданні можна знайсці ў «Акадэмічнай кнізе» (пр.Незалежнасці, 72) або замовіць на сайце кнігарні.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
18
Каментатар / Адказаць
08.05.2016 / 18:50
Багуслаў Радзвіл быў здраднікам. Гэта ён прадаваўся то шведам, то прусакам. У Польшчы да гэтага часу пытаюцца, чаму яго не павесілі. Дый яго бацьку Януша. Не трэба выпэцкваць беларускаць такімі імёнамі. 
7
Каментатар / Адказаць
22.07.1996 / 21:05
Медёлка была завербована в 30-х годах НКВД, что давно не является тайной. Ее роль в трагической смерти Купалы - отдельный сюжет. И делать из нее героиню, как и ходить по ее "стежкам жыцця", надо с осторожностью. А что она знала многих, так осведомителям это положено по рангу. 
0
Каментатар / Адказаць
05.04.1990 / 03:19
Стас

Кожны прыхiльнiк незалежнасьцi Вялiкага княства цi Беларусi заужды будзе здраднiкам з пункту гледжаньня Варшавы ды Масквы, але у нас мусiць быць свой пункт гледжаньня. А Варшава у той вайнен не дала нам нiякай дапамогi. Дарма, што дамаглiся Люблiнскай вунii. Гэтыя "няздраднiкi" на сойме крычалi, што Лiтву трэба аддаць Маскоускаму цару абы замiрыцца зь iм. Не кавалак якi, а усю Лiтву ад Вiльнi да Смаленска. I гэтыя людзi маюць права разважаць пра Радзiвiлау? Гонар у iх да першага кухталя.

Цi мо вы й Вашнгтона лiчыце здраднiкам ангельскай кароны, якога трэба было павесiць?
Паказаць усе каментары/ 6 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру