Прэс-сакратар кіраўніка беларускай дзяржавы Наталля Эйсмант сцвярджае, што Аляксандр Лукашэнка не праводзіў ніякай нарады на тэму незалежнасці краіны ва ўмовах «ціску Расіі», піша «РІА Новості».

«Вы ведаеце, з пытаннем незалежнасці ў нашай краіне вызначыліся даўно, і яно нават не абмяркоўваецца. Ніякіх нарад на гэтую тэму не было, гэта ўсё плод чыёйсьці шалёнай фантазіі», — сказала яна.

Чытайце таксама: Крыніцы: Была закрытая нарада ў Лукашэнкі. «Да канца стаяць за незалежнасць. Усе падтрымалі гэта»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0