«Золатавалютных рэзерваў у Беларусі дастаткова для падтрымкі краіны, але не для працы ў пікавай сітуацыі»,— заявіў міністр эканомікі Мікалай Зайчанка, выступаючы 19 снежня на сумесным пасяджэнні палаты прадстаўнікоў і савета рэспублікі нацыянальнага сходу.
Ён зазначыў, што ў заходніх краінах, ЗША «ёсць вялікія рэзервы для сілкавання банкаўскай сферы і эканомікі», а таму яны могуць сабе дазволіць зніжаць стаўку рэфінансавання. «Мы яе зніжаць не можам, бо не валодаем падобнымі рэсурсамі», — падкрэсліў міністр.
Паводле слоў М.Зайчанкі, урад Беларусі «не толькі падтрымлівае ліквіднасць банкаўскага сектару, але і стымулюе рэальны сектар». «З аднаго боку, мы павінны стрымліваць попыт, але ў той жа час стымуляваць вытворчасць з мясцовай сыравіны», — сказаў ён.
М.Зайчанка паведаміў, што
рыхтуецца праект дакумента аб увядзенні падатковага крэдыту, у адпаведнасці з якім прадпрыемствыне будуць плаціць на працягу паўгода падатак на прыбытак і падатак на дададзены кошт з наступнай іх кампенсацыяй. Апрача таго, рыхтуецца пералік прадпрыемстваў, якім будзе на 50% ільгатавацца працэнтная стаўка па банкаўскіх плацяжах.
0
0
0
0
0
0