Свет1414

Чатыры простыя адрозненні: чым падлік галасоў ва Украіне розніцца ад беларускага

Ва Украіне кожны кандыдат мае права накіраваць сваіх прадстаўнікоў у выбарчыя камісіі. У выніку падлічваюць прадстаўнікі ўладаў і апазіцыі разам. У Беларусі членаў выбарчых камісій прызначаюць выканкамы, якіх саміх вертыкальна прызначае Аляксандр Лукашэнка.

Ва Украіне назіральнікі сочаць за падлікам галасоў зблізку і маюць права здымаць падлік. У Беларусі назіральнікаў трымаюць на такой адлегласці, што яны не бачаць, дзе за каго каторы бюлетэнь.

Ва Украіне няма датэрміновага галасавання. Яго адмянілі, пасля таго як з'явіліся падазрэнні, што датэрміновае галасаванне выкарыстоўваецца для фальсіфікацыі (укідвалі бюлетэні ўначы). У Беларусі на датэрміновае галасаванне ў прымусовым парадку заганяюць, у выніку чаго датэрмінова галасуюць часам нават 30% людзей, хоць звычайна ў дзень галасавання падарожнічаюць лічаныя адзінкі.

Ва Украіне экзіт-полы праводзяць сацыялагічныя службы, якія не залежаць ад дзяржавы і не фінансуюцца ёй. Таму іх вынікі вельмі дакладна прадказваюць вынікі галасавання. На ўсіх выбарах вынікі нацыянальнага экзіт-пола з дакладнасцю да 1% прадказвалі вынікі падліку. У Беларусі ж было ўведзенае ліцэнзаванне сацыялагічнай дзейнасці, і сацыёлагаў трэслі спецслужбы, у выніку чаго незалежныя ад дзяржавы саццэнтры вымушаныя спыніць апытанні на палітычныя тэмы.

Усе чатыры гэтыя моманты разам і вызначаюць, чаму ўкраінскія выбары ў Еўропе прызнаюць дэмакратычнымі, а беларускія — не.

Каментары14

Цяпер чытаюць

Здаецца, вызначылася самая модная пара беларускай апазіцыі. Як вам іх пачуцце стылю?28

Здаецца, вызначылася самая модная пара беларускай апазіцыі. Як вам іх пачуцце стылю?

Усе навіны →
Усе навіны

Смурод у сталіцы. Што ў Мінску сёння адбываецца з якасцю паветра?8

Прасоўванне расійскіх вайскоўцаў ва Украіне практычна спынілася5

Пяць фактаў пра новага прэм'ера Турчына — любіць баскетбол, працуе з 14 гадоў8

У Беларусі прачнуліся гадзюкі4

Сына кампаньёна Віктара Бабарыкі па Белгазпрамбанку развялі ў Маскве на 100 тысяч даляраў12

Пад Бабруйскам 12-гадовыя школьніцы падпалілі чарот, а потым тушылі яго кока-колай

Лукашэнка — Турчыну: У вас ёсць прэзідэнцкія схільнасці3

Школьнік загінуў пад коламі электрычкі ў Смаргоні2

Рубіа: Мы афіцыйна адмяняем 83% праграм USAID19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Здаецца, вызначылася самая модная пара беларускай апазіцыі. Як вам іх пачуцце стылю?28

Здаецца, вызначылася самая модная пара беларускай апазіцыі. Як вам іх пачуцце стылю?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць