Заслужаны трэнер СССР, які выхаваў алімпійскіх чэмпіёнак па спартыўнай гімнастыцы, ганаровы грамадзянін горада Рэнальд Кныш памёр у Гродне ноччу 19 красавіка на 87-м годзе жыцця. Пра гэта паведаміла яго жонка Вольга Кныш, піша hrodna.life

За час сваёй трэнерскай дзейнасці Кныш падрыхтаваў, чэмпіёнку СССР Тамару Аляксееву, дзвюх алімпійскіх чэмпіёнак Алену Валчэцкую і Вольгу Корбут.

Апошняя ў канцы 90-х напісала кнігу, у якой распавяла пра сэксуальныя дамаганні свайго трэнера падчас гульняў у Мюнхене. Кныш называў гэта паклёпам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0