Грамадства

«Беларускую мову здае палова выпускнікоў». Як рускамоўная гімназія Лельчыцаў абышла на ЦТ сталічныя школы

У інтэрнэце з'явіўся спіс навучальных устаноў, чые выпускнікі паказалі найлепшыя вынікі на ЦТ па беларускай мове. Цікава, што ў топ-5 разам з Ліцэем БДУ і сталічнай гімназіяй №1 трапіла правінцыйнай гімназія — Лельчыцкая. Сярэдні бал яе выпускнікоў за ЦТ — 74,27. Як так атрымалася?

«У нас усе гады высокі ўзровень. 100 балаў дзеці не набіралі (сотня была толькі па рускай і ангельскай мовах), але заўсёды ёсць адзнакі, вышэйшыя за 90. Сёлета дзяўчынка-алімпіядніца на 98 балаў напісала», — расказвае намесніца дырэктара па вучэбна-метадычнай рабоце Лельчыцкай раённай гімназіі Іна Стасенка.

Фота lelchitsy.by.

Гімназія рускамоўная, але беларускую мову для здачы тэсціравання тут выбірае палова выпускнікоў.

Калі ў Мінску дзеці рыхтуюцца да ЦТ у рэпетытарскіх цэнтрах, то ў Лельчыцах — на школьных факультатывах і платных занятках, якія арганізуе сама гімназія. Беларускую мову тут выкладаюць тры настаўнікі. Яны працуюць у навучальнай установе ўжо 10 гадоў — ад самага яе адкрыцця.

Паступаюць выпускнікі з Лельчыцаў звычайна ва ўніверсітэты.

«У асноўным гэта Мінск і Гомель. Наша гімназія больш арыентавана на хіміка-біялагічны профіль, таму шмат дзяцей ідзе у медуніверсітэт. А так паступаюць і ў БДУІР, і ў БДУ», — дзеліцца Іна Стасенка.

Лідары з ліку раённых устаноў адукацыі ў рэйтынгу мяняюцца штогод. У 2016-м, напрыклад, на другім месцы па выніках ЦТ па беларускай мове была школа №10 Светлагорска з сярэднім балам 80,67.

«Той год быў вельмі яркім. Там сапраўды працаваў вопытны настаўнік, і матывацыя дзяцей была высокай», — успамінае дырэктарка школы Людміла Драпеза і дадае, што сёлета вынік не такі натхняльны: па папярэдніх падліках, сярэдні бал за ЦТ складзе 67.

Як раённым школам удаецца абстаўляць мінскія і абласныя?

«Думаю, ролю грае настаўнік і руплівасць навучэнцаў, якія выбіраюць мову як профільную дысцыпліну», — разважае Людміла Драпеза.

Дарэчы, большасць выпускнікоў светлагорскай школы таксама абіраюць прафесію медыка. На другім месцы па прыцягальнасці — політэхнічная адукацыя. А вось у філолагі, нягледзячы на добрае веданне мовы, ідуць нямногія.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Кіберпартызаны і хакеры Silent Crow узламалі «Аэрафлот» і знішчылі яго ІТ-інфраструктуру. У расійскіх аэрапортах — хаос25

Кіберпартызаны і хакеры Silent Crow узламалі «Аэрафлот» і знішчылі яго ІТ-інфраструктуру. У расійскіх аэрапортах — хаос

Усе навіны →
Усе навіны

У Гомелі пенсіянер высадзіў у двары дрэвы. Але іх верхавіны паабломвала злая 90-гадовая суседка5

У Беларусі забаранілі кітайскія тэлефоны. Норма ўтрымання свінцу ў іх была перавышаная ў 330 разоў1

Паглядзіце, які мілы сабака працуе на памежным пераходзе з Латвіяй ФОТАФАКТ

Расіяне з вялікімі стратамі адступілі з Кандратаўкі Сумскай вобласці. Z-каналы ў шаленстве10

У 29 гадоў загінуў хакейны лайнсмен Павел Казлоў1

МЗС Літвы не будзе разглядаць прапанову мясцовага дэпутата аб ануляванні акрэдытацыі офіса Ціханоўскай5

Жанчыну-пульманолага з 30-гадовым стажам адправілі ў калонію па трох палітычных артыкулах22

Верагоднай прычынай для прыезду Дэрула ў Мінск сталі здымкі для рэкламы катэджаў

«Незалежнасць не падае з неба і не даецца назаўсёды. Яе трэба абараняць». Ціханоўская выступіла з заявай да 35-годдзя прыняцця Дэкларацыі аб суверэнітэце53

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кіберпартызаны і хакеры Silent Crow узламалі «Аэрафлот» і знішчылі яго ІТ-інфраструктуру. У расійскіх аэрапортах — хаос25

Кіберпартызаны і хакеры Silent Crow узламалі «Аэрафлот» і знішчылі яго ІТ-інфраструктуру. У расійскіх аэрапортах — хаос

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць