Грамадства44

Часовы павераны: Беларусь вядзе дыялог з ЗША, але размовы пра абмен пасламі няма

Беларусь працягвае развіваць кантакты з Злучанымі Штатамі Амерыкі. Пра гэта заявіў журналістам часовa в.а. паверанага ў справах Беларусі ў ЗША Павел Шыдлоўскі, паведамляе БелТА.

Пасольства ЗША ў Мінску. Фота: старонка Пасольства ЗША ў Мінску

«Наш дыялог з амерыканскім бокам працягваецца, неабходныя кантакты знойдзены, яны развіваюцца. Пасольства вядзе таксама дыялог з амерыканскімі грамадскімі арганізацыямі, гуманітарнай супольнасцю, экспертнай супольнасцю. То бок назіраецца пэўная зацікаўленасць да Беларусі. Але дыпламатыя любіць цішыню, таму на дадзеным этапе болей сказаць не магу», — адзначыў Павел Шыдлоўскі.

Адказваючы на пытанне пра магчымасць узаемнай акрэдытацыі паслоў, дыпламат сказаў, што на дадзеным этапе Беларусь вядзе дыялог з амерыканскай адміністрацыяй, неабходныя кантакты ўсталяваныя і падтрымліваюцца, але канкрэтна гэтая тэма пакуль не знаходзіцца ў парадку дня.

Каментары4

  • Трэба адрываць Беларусь ад Расеі
    28.07.2025
    Трэба адрываць Беларусь ад Расеі.
  • Indrid Cold
    28.07.2025
    Трэба адрываць Беларусь ад Расеі, на рускам прымушаюць размаўляць, на рускую папсу прымушаюць ехаць, на рукі ўверх хадзіць таксама прымушаюць.
    Кныровіч кажа трэба аддаваць рускім пазыкі. Лойка кажа трэба з рускімі дамаўляцца.
    Дык ці хочуць яны быць адарванымі? ;)
  • ZV
    28.07.2025
    Если бы США хотели, то Саша 3% давно полировал нары в Гааге. Более богатые и сильные государства прекращали существование, если это нужно было Соединенным Штатам. Почему этого до сих пор не происходит? Может Саша 3% оказывает США дорогую услугу?

Цяпер чытаюць

Народныя Geely і Belgee недакупіцца. Новыя аўто трэба месяцамі чакаць у чарзе21

Народныя Geely і Belgee недакупіцца. Новыя аўто трэба месяцамі чакаць у чарзе

Усе навіны →
Усе навіны

Былы брамнік бразільскай зборнай хутка стане бацькам адразу двух дзяцей ад розных жанчын4

З 1 студзеня павялічыцца мінімальны заробак3

Толькі мова нас звязвае29

«Я чуў галасы ў галаве». Баксёр Тайсан Ф'юры расказаў, як у яго дыягнаставалі шызафрэнію1

Недалёка ад гары Арарат знайшлі рэшткі старажытнай драўніны. Там шукаюць Ноеў каўчэг7

Расіянам усё цяжэй знаходзіць ахвотных ісці на вайну за грошы3

Хто такі Аляксандр Ломскі, новы віцэ-прэм'ер па сельскай гаспадарцы1

У Віцебску знайшлі сабаку з адсечанымі лапамі. Гэта ўжо другі падобны выпадак за апошні тыдзень4

Беларус звольніўся з працы і пачаў шантажаваць былога начальніка

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Народныя Geely і Belgee недакупіцца. Новыя аўто трэба месяцамі чакаць у чарзе21

Народныя Geely і Belgee недакупіцца. Новыя аўто трэба месяцамі чакаць у чарзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць