Ілюстрацыйнае фота
У міліцыю Маладзечна звярнуўся 64-гадовы мужчына. Ён заявіў, што ў яго дома скралі айфон і 100 рублёў. Прычыненую шкоду пенсіянер ацаніў у 300 рублёў, піша kraj.by.
Аператыўнікі высветлілі, што тэлефон не кралі. Яго знайшлі пад коўдрай. А вось да крадзяжу 100 рублёў была датычная госця.
Напярэдадні ўвечары дома ў мужчыны прайшла вечарынка са спіртным. Адна з жанчын, 49-гадовая беспрацоўная, заснула. Усе астатнія выйшлі на вуліцу.
Прачнуўшыся, жанчына падумала, што яе замкнулі, і стала шукаць ключы. Ключы не знайшла, але знайшла 100 рублёў, забрала іх і выйшла, як аказалася, праз адчыненыя дзверы.
Частку выкрадзенай сумы жанчына паспела патраціць на спіртное. Яе затрымалі, але адпусцілі пад падпіску аб належных паводзінах. Заведзена крымінальная справа.
![Клас Клас](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-like.png)
![Панылы сорам Панылы сорам](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-facepalm.png)
![Ха-ха Ха-ха](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-smile.png)
![Ого Ого](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-omg.png)
![Сумна Сумна](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-sad.png)
![Абуральна Абуральна](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-anger.png)