Пяць грамадзян Беларусі загінулі і яшчэ пяцёра пацярпелі падчас сутыкненні мікрааўтобуса і грузавіка ў Калужскай вобласці, паведаміў ria.ru прадстаўнік экстраных службаў рэгіёну.

Раней паведамлялася пра чатырох загінулых.

Паводле папярэдніх звестак МУС РФ, 10 кастрычніка на 202-м кіламетры аўтадарогі М-3 «Украіна» у Бабынінскім раёне мікрааўтобус Mercedes Sprinter падчас развароту сутыкнуўся з фурай, якая ехала ў тым жа напрамку, і з'ехаў у кювет.

«Пацярпелі дзесяць чалавек - грамадзяне Рэспублікі Беларусь, пяць з іх загінулі», - сказаў суразмоўца агенцтва.

Паводле яго слоў, трое пацярпелых шпіталізаваныя ў бальніцы Калужскай вобласці, яшчэ двум медыцынская дапамога была аказаная амбулаторна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0