Аляксандр Лукашэнка даручыў у сакавіку заканадаўча замацаваць пытанні кампенсацыі жыльцам старых дамоў, якія зносяцца, на месцы якіх будуць узводзіцца новыя аб’екты.

Такую задачу кіраўнік дзяржавы паставіў сёння ў час наведвання Мінскай гарадской ратушы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

«У сакавіку ўсё павінна быць урэгулявана заканадаўча, без усялякіх бюракратычных затрымак», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Размова ідзе аб тым, каб плаціць уладальнікам за старое жыллё і выдзяляць участкі пад будаўніцтва новых дамоў за межамі Мінска або ў адпаведнасці з існуючымі нормамі прадастаўляць кватэры рэальна пражываючым, а не ўсім прапісаным у старых дамах.

Гаворачы аб перспектывах развіцця беларускай сталіцы, мэр горада Міхаіл Паўлаў і галоўны архітэктар Віктар Нікіцін назвалі гэту праблему адной з важнейшых. У прыватнасці, пры правядзенні комплекснай рэканструкцыі праспекта Дзяржынскага плануецца знесці каля 600 прыватных жылых дамоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?