Зборная ЗША ўпершыню згуляе ў Калядным турніры па хакеі на прызы прэзідэнта Беларусі, які пройдзе з 3 па 7 студзеня, звяртае ўвагу Tribuna.

Варта адзначыць, што «зорна-паласатыя» трапілі ў адну групу («А») з камандай Лукашэнкі і аб'яднанай камандай Міжнароднай федэрацыі хакея.

Цікавы факт, што матч Беларусь — ЗША пройдзе 4 студзеня, у дзень меркаванага візіту ў Мінск дзяржсакратара Майкла Пампеа.

Калядны турнір праводзіцца 16-ы раз, Беларусь перамагала 12 разоў, Расія — 3. Можа, прыйшоў час перамагчы новай зборнай?:)

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0