«У сувязi з павелiчэннем зваротаў, звязаных з вырабам ваенных бiлетаў на дзвюх мовах — рускай i беларускай, тлумачым.
У адпаведнасці з артыкулам 17 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь 1994 г., артыкулам 2 Закона Рэспублікі Беларусь ад 26 студзеня 1990 г. №3094-XІ «Аб мовах у Рэспубліцы Беларусь» дзяржаўнымі мовамі Рэспублікі Беларусь з’яўляюцца беларуская і руская мовы.
Артыкул 20 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб мовах у Рэспубліцы Беларусь» вызначае, што ва Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь, іншых войсках і воінскіх фарміраваннях Рэспублікі Беларусь ужываюцца беларуская і (або) руская мовы.
Ваенны бiлет з'яўляецца дакументам, якi сведчыць пра дачыненне грамадзянiна да выканання воiнскага абавязку, i не з'яўляецца пасведчаннем асобы.
(Далей чамусьці ідзе пасаж пра галоўнакамандуючага, які «абараняе каштоўнасці нашага народа».)
Iнфармацыя пра неабходнасць вырабаў ваенных бiлетаў прынята да ведама, i ў Мiнiстэрстве абароны працягваецца работа па ўдакладненнi фармату i зместу ваеннага бiлета», — гаворыцца ў заяве.
«Канкрэтны адказ на пытанне так і не быў дадзены: ці з’явіцца беларускай мова на беларускіх вайсковых білетах? — наракае прадстаўнік грамадзянскай ініцыятывы «Умовы для мовы» Ігар Случак, — Спадзяюся, здаровы сэнс пераможа і ўжо з гэтага года мы пабачым калі не беларускамоўныя, то двухмоўныя дакументы беларускага вайскоўца».
![Клас Клас](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-like.png)
![Панылы сорам Панылы сорам](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-facepalm.png)
![Ха-ха Ха-ха](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-smile.png)
![Ого Ого](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-omg.png)
![Сумна Сумна](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-sad.png)
![Абуральна Абуральна](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-anger.png)