Грамадства2828

«Я не ведаў ні пра які мітынг». Доктару-анколагу далі штраф 675 рублёў

У судзе Фрунзенскага раёна вынесена пастанова па справе мінскага доктара-анколага Віктара Хвашчэўскага. Яго прызналі вінаватым ва ўдзеле ў несанкцыянаваным мітынгу і супраціўленні законным патрабаванням міліцыі, вынік — штраф 25 базавых. Доктар прызнаў, што ўвечары 19 чэрвеня быў на праспекце Дзяржынскага, але лозунгі не выкрыкваў і не адмаўляўся ісці ў аўтазак з амапаўцамі, піша Tut.by.

Віктар Хвашчэўскі. Фота: «Два дактары».

У Віктара Хвашчэўскага ў пратаколе запісана тое ж, што і ў іншых затрыманых 19 чэрвеня на Грушаўцы +- актыўны ўдзел у несанкцыянаваным мітынгу, выкрыкванне лозунгаў, адмова прайсці ў службовы транспарт з супрацоўнікамі міліцыі.

— Я ў той вечар ехаў у кнігарню, не ведаў ні пра які мітынг. Убачыў, што стаіць сястра маёй аднакласніцы, яна выйшла на шпацыр з сабакам, падышоў, мы дзесьці паўгадзіны размаўлялі. Я бачыў, што там сабраліся людзі, але мы проста размаўлялі, нічога не выкрыквалі, — растлумачыў Віктар Хвашчэўскі. — Мяне затрымаў АМАП. Я выконваў іх патрабаванні, таму што разумеў, інакш будзе яшчэ горш. Ніякага супраціву не аказваў.

Сведкі сярод супрацоўнікаў АМАПа заявілі, што ўпэўненыя: Хвашчэўскі парушаў грамадскі парадак, таму на яго і склалі пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні.

Супрацоўнікі АМАПа, якія выступілі сведкамі ў судзе — Віталь Зіновік (злева) і Аляксандр Паўлюкевіч (справа). Фота: Tut.by.

Кіроўца-міліцыянер Віталь Зіновік блытаўся ў паказаннях, хоць менавіта ён склаў рапарт, пакладзены ў аснову адміністрацыйнай справы.

Другі сведка — міліцыянер АМАПа Аляксандр Паўлюкевіч. Паводле яго версіі, доктар Хвашчэўскі патрабаваў свабоды для Статкевіча, а не для Ціханоўскага. Як і калега, Паўлюкевіч шмат чаго не памятае пра падзеі таго вечара.

Да матэрыялаў справы далучана характарыстыка з месца працы доктара Хвашчэўскага, дзе пазначана, што ён высакакласны хірург-анколаг, адказны чалавек. Падтрымаць яго ў суд сёння прыйшлі родныя, сябры і калегі. Ён убачыць іх не змог, паколькі даваў тлумачэнні па скайпе з аддзялення міліцыі і, як сам неаднаразова заяўляў, амаль нічога не чуў з залы суда з-за праблем сувязі.

Віктар Хвашчэўскі ў канцы пасяджэння сказаў, што спадзяецца на справядлівасць суда. Суддзя Ала Скуратовіч палічыла, што віна доктара пацверджана цалкам і пастанавіла спагнаць з яго штраф 25 базавых велічынь (675 рублёў).

Каментары28

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Пуцін выставіў Захаду пяць патрабаванняў для падпісання мірнай дамовы. Вось яны13

Пуцін выставіў Захаду пяць патрабаванняў для падпісання мірнай дамовы. Вось яны

Усе навіны →
Усе навіны

Латушка: У мяне ёсць асцярогі за жыццё Анжалікі Мельнікавай5

Як працуе Беларуская акадэмія: еўрапейская адукацыя на роднай мове6

На Байкале падлетак забіў нажом чатырох таварышаў на дні нараджэння і падпаліў дом

Спецпрадстаўнік Трампа адказаў Мядзведзеву: Заява не адпавядае статусу сусветнай дзяржавы5

Гурт «Дразды» аб'явіў пра развітальныя гастролі

Пятрухіну забаранялі весці стрым з канфэрэнцыі ў Варшаве. Ён супраціўляўся, а пасля стаў таемна запісваць аўдыя14

Мядзведзеў прыгразіў Трампу Трэцяй сусветнай вайной13

Рашэнне аб перадачы Германіяй Украіне ракет Taurus яшчэ не прынята1

Мерц чакае зацяжную вайну праз нежаданне Расіі весці перамовы2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пуцін выставіў Захаду пяць патрабаванняў для падпісання мірнай дамовы. Вось яны13

Пуцін выставіў Захаду пяць патрабаванняў для падпісання мірнай дамовы. Вось яны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць