Грамадства11

«Здароўе даражэйшае»: Лябедзька, які сядзіць у Баранавічах, спыніў галадоўку

Фота Сяргея Гудзіліна

Экс-кіраўнік Аб'яднанай грамадзянскай партыі адбывае адміністрацыйны арышт у Баранавічах. Учора жонка адвезла яму перадачу, піша «Народная воля».

Нагадаем, што Анатоля Лябедзьку судзілі за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі, яго затрымалі 8 кастрычніка, ён атрымаў 15 сутак. Пасля рашэння суда палітык у знак пратэсту абвясціў галадоўку.

— Святлана, раскажыце, якія апошнія навіны ад вашага мужа? Як самаадчуванне? Ён працягвае галадаць?

— З ім у сераду сустракаўся адвакат. Дзякуй Богу, з галадоўкі ён выйшаў. Нам удалося пераканаць яго, што здароўе даражэйшае. Я мужа не бачыла, але, са слоў адваката, ён трымаецца бадзёра. Схуднеў, праўда. Але я вельмі задаволеная, што ён выйшаў з галадоўкі…

— Колькі дзён ён галадаў?

— З мінулага чацвярга, 4-5 дзён, але дакладна сказаць не магу.

Сёння [у чацвер] я ездзіла перадаць яму перадачу. Людзей каля ізалятара вельмі шмат, прычым вельмі шмат машын з мінскімі нумарамі. Перадачы пачынаюць прымаць з дзявятай раніцы, я прыехала каля 9.30 і ўжо была сорак нейкая ў чарзе. А калі з'язджала, там было пад дзевяноста чалавек! Ці паспеюць усе людзі здаць свае перадачы сваякам — вялікае пытанне.

Вельмі хачу спадзявацца, што Анатоля адпусцяць 23 кастрычніка. Нашай унучцы 25 кастрычніка два гады, хацелася б, каб у гэты дзень ён быў з намі.

— Можа, ведаеце, якія ўмовы, колькі чалавек разам з ім у камеры?

— Камера на 10 чалавек, на ўчарашні дзень там было дзевяць арыштантаў. Па словах адваката, халаднавата, але месца спальнае ў мужа ёсць, нават бялізну нейкую выдалі! Ежа — турэмная, самі разумееце. І тое, што я сёння сее-што перадала — мабыць, у іх будзе святочная вячэра. А яшчэ сказалі, што і памыюцца ў душы!

— Перадачу прынялі без пытанняў?

— Перагледзелі і разгарнулі абсалютна ўсё! Нават ручнік прыйшлося разарваць на дзве часткі — сказалі, што занадта вялікае, а ім там ручнікі нібыта наогул не патрэбныя.

— Святлана, спачатку Анатоль быў у СІЗА на Акрэсціна…

— Адразу — так, а потым перавялі ў Баранавічы — там шмат менчукоў, у тым ліку і тыя, каго затрымалі на нядзельнай акцыі пратэсту. Я так разумею, поўны ізалятар…

Каментары1

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Фатограф-агент з двума пашпартамі здымае беларусаў і іх мерапрыемствы ў Варшаве13

Фатограф-агент з двума пашпартамі здымае беларусаў і іх мерапрыемствы ў Варшаве

Усе навіны →
Усе навіны

Затрыманні ў 2020-м, арышт у 2024-м, эміграцыя ў 2025-м. Гісторыя 21-гадовага беларускага «тэрарыста»2

З птушкафабрыкі пад Гроднам прапала 400 яек качкі. Прычым яйкаманы нават сачылі, як вылупліваюцца качаняты2

Украіна паведаміла пра гібель у Расіі больш за 200 ваеннапалонных2

У справе «Трайпла» з'явіўся новы паварот

Як беларуская кампанія пастаўляе ў Расію брэндавае адзенне ў абыход санкцый і ў шкоду дзяржбюджэту5

«Шчаслівы з маімі новымі сябрамі». На шклозаводзе «Нёман» у Бярозаўцы ўжо некалькі гадоў працуе егіпцянін14

Расіяніна затрымалі ў мінскім аэрапорце за спробу вывезці скрадзеную пяць гадоў таму дачку

Мінчанка паставіла дома камеры, каб назіраць за старэнькай маці, і раскрыла злачынства3

Як беларусам за мяжой скасаваць шлюб, не вяртаючыся на радзіму? Спыталі ў юрысткі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Фатограф-агент з двума пашпартамі здымае беларусаў і іх мерапрыемствы ў Варшаве13

Фатограф-агент з двума пашпартамі здымае беларусаў і іх мерапрыемствы ў Варшаве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць