Колькасьць удзельнікаў «Галадоўкі салідарнасьці» у падтрымку палітзьняволенага прадпрымальніка Мікалая Аўтуховіча павялічваецца. 8 траўня да маладафронтаўцаў, што ўвесь час знаходзяцца і галадуюць на Сядзібе БНФ, далучыўся актывіст Салігорскай філіі Маладога Фронту Ільля Нагорны. 7 траўня галадоўку распачаў беларускі грамадзкі актывіст Раман Багдановіч, а таксама два актывісты Беларуска‑эўрапейскага задзіночаньня. Сябры БАЗА аб’явілі аб галадоўцы наўпрост насупраць будынку Эўракамісіі і Рады Эўропы ў Брусэлі. Паводле каардынатара БХД па Менскай вобласьці Леаніда Скарабагатага, 5 траўня распачала бестэрміновую галадоўку ягоная дачка Эмілія. Сам Леанід Скарабагаты ў знак салідарнасьці з галадоўнікамі 5 траўня пратрымаў сухую галадоўку. Такім чынам, на сёньняшні момант «Галадоўку салідарнасьці» праводзяць 26 чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?