Кіно

Кароткі метр без фільтраў: у Мінску ў сёмы раз адкрываецца самы нефармальны беларускі кінафестываль

У трохдзённую праграму фестывалю «Нефільтраванае кіно» ўваходзяць конкурсныя паказы, шэраг пазаконкурсных падборак кшталту «Фільмы з Кітая» ды асобна секцыя беларускіх стужак. Самы нефармальны беларускі кінафэст у сёмы раз адкрыецца 12 сакавіка і размяркуецца па дзвюх пляцоўках — прасторы Lo-Fi Social Club ды кінатэатры «Беларусь».

«Нефільтраванае кіно» пачыналася з перадпраглядаў на фестывалі Cіnema Perpetuum Mobіle, што таксама паказваў кароткі метр і рабіўся камандай кінааматараў без дзяржаўнай ці якой іншай буйной падтрымкі. Тут была практыка збірацца і проста без разбору глядзець карціны, пададзеныя на Cіnema Perpetuum у якасці заяўкі — і на гэтых паказах нарадзілася ідэя новага фэсту.

Сёння, вядома, «Няфільтр» прапануе не рандомныя падборкі, а ўсё ж адмыслова сфарміраваныя праграмы, дзе можна сустрэць удзельнікаў Канскага, Венецыянскага ці Берлінскага кінафестываляў, але назва яго застаецца ранейшай.

За мінулыя гады — падзея паўстала пад наглядам юрыста па адукацыі Аляксандра Мартынюка — «Нефільтраванае кіно» стала самай лёгкай і нефармальнай тусоўкай для аўтараў ды гледачоў. Замежныя рэжысёры жылі ў адным месцы, фарміравалі сяброўскія сувязі і часта вярталіся на наступны год. Некаторыя нават прыязджалі ў Беларусь здымаць сваё кіно.

Сёлетняя конкурсная праграма складаецца з секцый анімацыі, дакументалістыкі ды гульнявога кіно. Таксама «Няфільтр» уключае ў сябе падборкі эксперыментальных і «нефільтраваных» карцін, восем беларускіх работ, а яшчэ секцыі «Жанчыны ў кіно», «Усход-Захад» і «Фільмы Кітая». Асобна будзе паказана праграма стужак, адабраных штучным інтэлектам. Апроч фільмаў у раскладзе ёсць выстава зробленых штучным інтэлектам твораў мастацтва, выступ экс-тэатра «EYE» і дыскусія па фем-праграме «Жанчыны ў кіно».

Пераможцы будуць абвешчаны 14 сакавіка. Уваход на мерапрыемствы першага і трэцяга дня «Нефільтраванага кіно» адбываецца па добраахвотных унёсках, квіткі на конкурсныя паказы ў другі дзень фестывалю даступныя ў кінатэатры «Беларусь».

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

У Офісе Ціханоўскай працуе выкладчык з Даніі. Ён расказаў, чаму кінуў камфортнае жыццё і заняўся беларускай справай11

У Офісе Ціханоўскай працуе выкладчык з Даніі. Ён расказаў, чаму кінуў камфортнае жыццё і заняўся беларускай справай

Усе навіны →
Усе навіны

У Румыніі сёння праходзіць вырашальны тур прэзідэнцкіх выбараў4

Расія запусціла рэкордную колькасць дронаў па Украіне

«Інвестыцыі ў штучны інтэлект скончацца халодным душам». Прагноз IT-бізнэсмена Хамянка3

Мексіканскі карабель сутыкнуўся з Бруклінскім мостам. Ёсць пацярпелыя ВІДЭА6

На Еўрабачанні выйграла Аўстрыя8

Яна прыняла іслам, а ён палюбіў дранікі. У Магілёве пабраліся шлюбам беларуска і пакістанец22

У Крамлі пацвердзілі падрыхтоўку размовы Пуціна з Трампам

Восем азіяцкіх соусаў, якія варта мець на кухні2

19-гадовы масквіч на BMW ліхачыў у дажджлівым Мінску і ўляцеў у слуп ВІДЭА4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Офісе Ціханоўскай працуе выкладчык з Даніі. Ён расказаў, чаму кінуў камфортнае жыццё і заняўся беларускай справай11

У Офісе Ціханоўскай працуе выкладчык з Даніі. Ён расказаў, чаму кінуў камфортнае жыццё і заняўся беларускай справай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць