Па словах міністра, усе разумеюць, што, зачыніўшы дзесьці тое ці іншае пасольства, потым складаней будзе яго адкрыць.

«Будзем працягваць узаемадзеянне з усімі дзяржавамі, але, вядома, будзем глядзець на тое, як да нас адносяцца», - растлумачыў ён.

Нагадаем, у пачатку красавіка Уладзімір Макей пасля нарады ў Аляксандра Лукашэнкі па аптымізацыі сеткі беларускіх замежных устаноў заявіў, што Беларусь закрые пасольствы «як мінімум у некалькіх краінах свету». Гаворка пра гэта ішла на фоне абвастрэння адносін з Польшчай.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру