У тэлеграм-канале Дзяржпамежкамітэта афіцыйна заявілі, што для грамадзян Беларусі і замежнікаў, якія маюць дазвол на пастаяннае або часовае пражыванне ў Беларусі, выезд часова абмежаваны.

«Выязджаць з Беларусі могуць грамадзяне, якія маюць дакумент, які пацвярджае права на пастаяннае пражыванне ў замежнай дзяржаве. Гэта азначае, што часовы дазвол на жыхарства ў замежнай дзяржаве не з'яўляецца падставай для выезду за мяжу», — гаворыцца ў паведамленні.

Адзначым, што тут гаворка ідзе пра наземныя пункты пропуску. Для паветраных пунктаў пропуску фармальных абмежаванняў на выезд з Беларусі няма.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0