Фота «Медыя-Палессе»

У Лунінцы з-за нашэсця амерыканскага белага матыля ўвялі каранцін, піша «Медыя-Палессе».

У інспекцыі распавялі, што спецыялісты адабралі ўзоры вусеняў і адправілі ў абласную лабараторыю. Аказалася, што сярод іх былі паходны шаўкапрад і амерыканскі белы матылёк, які адносіцца да каранцінных аб'ектаў.

Каранцінны рэжым уводзіцца на тры гады. Ачаг распаўсюду — вуліца Чыгуначная у раёне дома №4. Каранцінная зона ў радыусе кіламетра.

Каранцін прадугледжвае абразанне і знішчэнне пашкоджаных дрэваў, збіранне коканаў і іх спальванне, апрацоўка зялёных дрэў і насаджэнняў інсектыцыдамі ды некаторыя іншыя мерапрыемствы.