Па законе перавод у іншую ўстанову за злоснае парушэнне парадку магчымы. 

«Наш крымінальна-працэсуальны кодэкс дапускае перавод з папраўчай калоніі ў турму на тэрмін не большы за тры гады. Паколькі Наталлі Хершэ засталося адбываць менш за гэты тэрмін, яна можа знаходзіцца ў турме да заканчэння прызначанага судом пакарання», — кажа юрыст Гары Паганяйла.

Пытанне ў тым, што ў нас няма асобных турмаў для жанчын. Як правіла, жанчыны знаходзяцца проста ў асобных камерах.

Па словах праваабаронцы Паўла Сапелкі, сітуацыя, калі асуджаную пераводзяць з калоніі ў турму, — надзвычай рэдкая.

«Мужчыны-зняволеныя практычна не кажуць пра тое, што ў турмах былі калісьці жанчыны. Гэтыя выпадкі станавіліся нам вядомыя як легенды: нехта чуў, што яны ёсць, называлі пару імёнаў. Афіцыйна статыстыкі па гэтай катэгорыі не было.

Праблема ў тым, што калі не будзе жанчын у турме, то Наталля будзе фактычна ў адзіночцы», — каментуе Павел Сапелка.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?