Эдуард Какойты, прэзідэнт Паўднёвай Асеціі, патрабуе ад Грузіі аддаць «спрадвечна асяцінскія землі», ці Трусаўскую цясніну, бо «тамака з’явілася на свет мноства выбітных прадстаўнікоў нашага народу».

Паводле Тбілісі, аднабаковае карэктаванне граніцы Грузіі з Асеціяй ўжо пачалося.

А Масква абвінавачвае грузінаў у тым, што тыя на мінулым тыдні некалькі разоў абстрэльвалі сталіцу Паўднёвай Асеціі – Цхінвалі.

У той жа час назіральнікі ЕС не пацвердзілі ні першага, ні другога.

Напружанне на Каўказе ўзрастае, шмат аглядальнікаў у Маскве прадказваюць выбух новай вайны.
Павел Фельгенгаўэр, вайсковы эксперт, сцвярджае, што яна магчымая «на 80 адсоткаў».

Юлія Латыніна, каментатарка радыё «Эхо Москвы», кажа, што цяпер на Каўказе маем дачыненне «з чыстымі Глівіцамі», аналагам шэрагу правакацый, якімі ў 1939 годзе Гітлер даводзіў, што ня ён напаў на Польшчу, але Польшча на Нямеччыну.

У той жа час вядомы публіцыст Леанід Радзіхоўскі сцвярджае, што вайны ня будзе, бо нікому яна не патрэбна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?