Грамадства

«Заклікаю не панікаваць», — міністр Піневіч пра сітуацыю з каранавірусам у краіне

Міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч падчас наведвання бальніцы ў Глыбокім пракаментаваў сітуацыю з чэргамі ў паліклінікі і выказаў здагадку, калі скончыцца пандэмія каранавіруса.

«Мы прагназавалі выбуховы рост захворвальнасці на кавід у сувязі з новым штамам «амікрон». Мяркуючы па даследаваннях, ён замяшчаў «дэльта-штам» і выцесніў вірусы грыпу, якія былі яшчэ актуальныя тыдні два таму. Мы нават назвалі гэты працэс твіндэміей — аднамомантавай цыркуляцыяй грыпу і кавіду. У гэты панядзелак стаў заўважны ўсім буйным гарадам выбуховы рост колькасці тых, хто звярнуўся па амбулаторную дапамогу. Гэта было звязана ў тым ліку з выхаднымі, калі людзі знаходзіліся дома — колькасць хворых большала. Але ўчора і сёння мы правялі відэаканферэнцыю з рэгіёнамі і бачым, што колькасць тых, хто звярнуўся ў паліклінікі, прыкладна ў 2,5 раза меншая, чым у панядзелак», — цытуе словы міністра тэлеграм-канал Мінздароўя.

Таксама міністр адзначыў, што рост колькасці шпіталізаваных адбыўся, але ён нязначны — не больш за 30% ад восеньскага піку.

«Гэта мы таксама прагназавалі, бо новы штам, як правіла, не нясе з сабой цяжкіх выпадкаў. Таму перагрузкі стацыянарнага звяна не чакаецца, але мы гатовыя і ў плане медыкаментаў, і ў плане кіслародных кропак.

Заклікаю не панікаваць. Калі мы ўспомнім эпідэміі грыпу мінулых гадоў, то тады таксама да дапамогі дактарам прыцягваліся студэнты, інтэрны — ім давалася права выпіскі бальнічнага, што мы і зрабілі», — сказаў міністр.

Пракаментаваў ён і адмену абавязковага тэставання на кавід у амбулаторыях для пацвярджэння дыягназу.

Піневіч адзначыў, што гэта таксама не новая практыка, але яна ўжо паказала сваю эфектыўнасць. «Давайце ўспомнім: наступаў эпідсезон, нашы дактары заўсёды ставілі вострыя рэспіраторныя захворванні. А потым раптам пачалі ўсім ставіць грып. Бо калі праводзяцца даследаванні і мы бачым, што колькасць выяўленых вірусаў грыпу становіцца большай, чым іншых, мы кажам: калегі, наступіў грып. Таму ўсім, хто мае прыкметы інфекцыйнага захворвання, выстаўляецца дыягназ «грып». Тым больш, што гэта ні ў якай меры не ўплывае на алгарытм лячэння.

Таму цяпер на амбулаторным этапе практычна ўсе з прыкметамі віруснага захворвання з'яўляюцца носьбітамі новага штама. Сэнсу праводзіць тэставанне няма.

Але калі прыходзіць ўскладненне і доктар разумее, што пацыенту патрэбнае стацыянарнае лячэнне, ён абавязкова зробіць тэст»

Адказваючы на пытанне «калі ж усё гэта завершыцца?», Дзмітрый Піневіч адказаў, што «кавід нікуды не сыдзе, але будзе сезонным, застанецца вакцынацыя».

«Я ўдзячны тым, хто адгукнуўся на заклікі пра важнасць вакцынацыі — практычна 60% насельніцтва прышчэпленыя першым кампанентам. Гэта добра», — рэзюмаваў міністр.

Чытайце таксама:

«Цяпер любое вострае рэспіраторнае захворванне — гэта «амікрон». Доктар Салавей расказаў пра асаблівасці штама

З прыходам у Беларусь «амікрона» на кавід сталі хварэць дзеці — больш, чым у папярэднія хвалі

Катастрофа ў паліклініках. Гіганцкія чэргі на чатыры-шэсць гадзін, сотні людзей у калідорах

Мінздароўя дазволіла дактарам ставіць дыягназ «каранавірус» без правядзення ПЛР ці антыген-тэстаў

Каментары

Цяпер чытаюць

Мінчукі скардзяцца на белы налёт на машынах і абутку

Мінчукі скардзяцца на белы налёт на машынах і абутку

Усе навіны →
Усе навіны

Амерыканская кампанія паказала лятаючы аўтамабіль ВІДЭА4

Маск назваў Канаду несапраўднай краінай13

За студзень па палітычных крыміналках асудзілі мінімум 89 чалавек. Але гэта найменшы вынік за апошні час2

Сямейную пару ў Гродне асудзілі па пяці крымінальных артыкулах1

Два беларускія дэпутаты з’ездзілі ў Вену. Канапацкая намякае, што была недзе побач17

Мінадукацыі ўводзіць электронную чаргу на апастыль1

Беларусь наведаў амерыканскі блогер на «ламбарджыні». Польскія памежнікі прапаноўвалі яму развярнуцца17

«Каб жыла Беларусь» — такі верш перадала Качанава Лукашэнку14

У Першым нацыянальным гандлёвым цэнтры адчыніўся аддзел МРЭА ДАІ3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінчукі скардзяцца на белы налёт на машынах і абутку

Мінчукі скардзяцца на белы налёт на машынах і абутку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць