Свет22

Рэдкае нябеснае відовішча: адразу ўсе сем планет стануць на гэтым тыдні ў адну лінію

На гэтым тыдні аматараў назіранняў за космасам чакае незабыўнае відовішча: усе сем планет — Марс, Юпітэр, Уран, Венера, Нептун, Меркурый і Сатурн — на працягу кароткага перыяду будуць бачныя на вячэрнім небасхіле Зямлі, піша Бі-бі-сі.

Фота: Peter Zay/Anadolu via Getty Images

Гэтая з’ява вядомая як парад планет — калі некалькі планет выстройваюцца блізка адна да адной, ствараючы з Зямлі ілюзію, што яны стаяць у адзін шэраг.

Наступны раз такое спрыяльнае размяшчэнне сямі планет адбудзецца толькі ў 2040 годзе.

Лепш за ўсё ўбачыць максімальную колькасць планет можна будзе адразу пасля заходу сонца ў сераду, чацвер і пятніцу на гэтым тыдні.

Чатыры планеты — Меркурый, Венера, Юпітэр і Марс — будуць бачныя няўзброеным вокам. З Сатурнам будзе складаней, бо ён знаходзіцца нізка над гарызонтам. Каб разгледзець дзве іншыя планеты, Уран і Нептун, спатрэбіцца тэлескоп.

Калі маецца добры агляд гарызонту і яснае неба, шанцы ўбачыць усе сем планет павялічваюцца. Аднак гэтая магчымасць будзе вельмі кароткай.

З заходам Сонца Сатурн і Меркурый таксама будуць заходзіць, што зробіць іх асабліва цяжкадаступнымі для назірання.

«У вас будзе ўсяго некалькі хвілін пасля заходу сонца, каб убачыць іх, перш чым яны схаваюцца за гарызонт. Пасля гэтага вы яшчэ доўга зможаце выразна бачыць Венеру, Юпітэр і Марс», — распавёў астраном з Каралеўскай абсерваторыі ў Грынвічы Эдвард Блумер.

Планеты нашай Сонечнай сістэмы круцяцца вакол Сонца прыкладна ў той жа плоскасці, што і Зямля, але з рознай хуткасцю і на рознай адлегласці. Часам здаецца, што яны выстройваюцца ў адну лінію, ствараючы для назіральнікаў на Зямлі захапляльнае відовішча. Пры гэтым планеты ўсё роўна застаюцца падзеленымі велізарнымі касмічнымі адлегласцямі.

Венеру і Юпітэр будзе лягчэй за ўсё заўважыць дзякуючы іх яркасці, а Марс будзе мець выразнае чырванаватае адценне.

«Уран тэхнічна можна ўбачыць няўзброеным вокам, але для гэтага спатрэбіцца ідэальны зрок і ідэальныя ўмовы», — тлумачыць Эдвард Блумер.

Каб павялічыць шанцы ўбачыць як мага больш планет, астраном раіць выбіраць месца з адкрытым гарызонтам і мінімальным светлавым забруджваннем.

«Калі вы проста выйдзеце ў двор, вам спатрэбіцца час, каб прывыкнуць да ўзроўню асветленасці. Дайце сабе крыху часу — вашым вачам трэба каля паўгадзіны, каб цалкам адаптавацца, — кажа доктар Блумер. — Не глядзіце ў тэлефон і пераканайцеся, што ў вас ёсць свабодны агляд гарызонту».

Каментары2

  • Віктась
    26.02.2025
    зараз глядзіш не неба і не разумееш дзе старлінк дзе планета. Апошнія дні вечарам на захадзе добра відаць нейкая яркая зорка, прыгожа так і неба яснае
  • АстраГном
    26.02.2025
    Віктась, гэта Юпіцер. Ужо не адзін месяц ён добра бачны.

Цяпер чытаюць

Трамп падпісаў закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі24

Трамп падпісаў закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

З псіхбальніцы збег былы начальнік Ганцавіцкай міліцыі17

На вайсковыя зборы на Гомельшчыне адпраўлялі з дапамогай алкатэстара4

Кіраўнік Бундэсвера заклікаў рыхтаваць да абароны ўсё нямецкае грамадства5

Па шэдэўры Караваджа пацяклі струмені вады. Праліўны дождж у Фларэнцыі падмачыў рэпутацыю галерэі Уфіцы

10 вызваленых палітвязняў прыедуць сёння ў Варшаву1

Гурт «На-На» стане хэдлайнерам абласных «Дажынак» у Дзяржынску4

Як сур’ёзнае даследаванне мозгу мушкі ператварылася ў інтэрнэт-мем — мадэль яе мозгу навучылі гуляць у Doom і гандляваць крыптавалютай

Андрэй Аляксандраў: За кратамі я ведаў, што беларуская журналістыка працуе, і таму спакойна збіваў паддоны2

Кушнер Пуціну: Вы нам і год назад казалі, што за пару месяцаў зоймеце Данбас27

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп падпісаў закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі24

Трамп падпісаў закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць