Свет5252

Другім чалавекам у Нямеччыне стане гей

Прарасейская СДПГ сыходзіць у апазіцыю. Лёс палітычнае раскладкі вырашылі лібералы. Другім чалавекам ва ўрадзе стане гей.

Прарасейская СДПГ сыходзіць у апазіцыю. Лёс палітычнае раскладкі вырашылі лібералы. Другім чалавекам ва ўрадзе стане гей.

На выбарах у Нямеччыне, што прайшлі 27 верасня, паводле звестак экзіт-полаў, перамог блок Хрысціянска-дэмакратычны саюз / Хрысціянска-сацыяльны саюз (ХДС/ХСС). Паводле звестак нямецкай тэлевізіі, ён атрымаў 33,8 % галасоў, другое месца займае Сацыял-дэмакратычная партыя (СДПГ).

Прычым сацыял-дэмакраты атрымалі найгоршы вынік у сваёй паваеннай гісторыі: усяго 23 % галасоў.

Канцлер Нямеччыны Ангела Меркель абвясціла пра стварэнне кааліцыі ХДС/ХСС і Свабоднай дэмакратычнай партыі (СвДП).

«Вы шчаслівыя, і я таксама. Мы дасягнулі свае мэты на выбарах і можам стварыць стабільны ўрад у новай кааліцыі ХДС/ХСС і СвДП», — заявіла Меркель.

ХДС/ХСС уяўляе сабой правацэнтрысцкую партыю народніцкага тыпу. ХСС — яе баварскае аддзяленне (Баварыя — своеасаблівы рэгіён краіны).

СвДП ёсць ліберальнай партыяй, якая адстойвае інтарэсы бізнэс-колаў.

Другім чалавекам ва ўрадзе стане гей — лідэр Свабодных дэмакратаў. Гвіда Вэстэрвэле зойме пасады віцэ-канцлера і міністра замежных справаў.
У адрозненне ад хрысціянскіх дэмакратаў беларускіх, нямецкім такая сэксуальная арыентацыя саюзніка не замінае.

Выбар Вэстэрвэле паўплывае на стан розумаў у нашай частцы Еўропы, дзе да нямецкіх парадкаў традыцыйна ставяцца з увагай.

Вялікае значэнне для Беларусі будзе мець сыход сацыял-дэмакратаў з ураду. Гэтая партыя апошнім часам актыўна выступала за цяснейшыя адносіны з Расіяй, а ў дачыненні да Беларусі яна была больш схільная да тактыкі «міратворства».
З шэрагаў СДПГ паходзіць, напрыклад, Ута Цапф.

У новым парламенце кааліцыя ХДС/ХСС і СвДП будзе валодаць упэўненай большасцю галасоў (332 з 598 месцаў). Можна чакаць, што новы ўрад Нямеччыны будзе дзейнічаць у цесным саюзе з ЗША на міжнароднай арэне. У адносінах да Беларусі ён будзе менш цярпімым да праяваў аўтарытарызму і саветызму, чым папярэдні.

Каментары52

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Наталля Пяткевіч стала віцэ-прэм'ерам, а Каранік узначаліў Акадэмію навук9

Наталля Пяткевіч стала віцэ-прэм'ерам, а Каранік узначаліў Акадэмію навук

Усе навіны →
Усе навіны

Кіраўнік раёна Курскай вобласці папрасіў Пуціна захапіць украінскія Сумы1

Дарадца Пуціна лічыць, што СССР «юрыдычна недзе існуе». Але што тады ў Крамлі робіць Пуцін?6

Расію асабліва раздражняе Кая Калас4

«Мамкін пястун». У Мінску адкрылася скандальная расійская дастаўка сушы — назвы страў эпатуюць7

Мінадукацыі рэкамендуе круціць на школьных выпускных песні нявесткі Лукашэнкі6

Эрдаган запусціў праграму па масавай праверцы вагі грамадзян на вуліцах5

Працягваецца збор грошай на вакацыі для дзяцей палітвязняў. Але сабрана толькі палова сумы4

Беларуска стамілася чакаць вяртання грошай за тур і пайшла ў суд. Турфірма: Усё навалілася, як снежны ком

Лукашэнка абавязаў наймальнікаў цалкам кантраляваць жыццё работнікаў-замежнікаў — аж да таго, ці парадак у кватэры8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Наталля Пяткевіч стала віцэ-прэм'ерам, а Каранік узначаліў Акадэмію навук9

Наталля Пяткевіч стала віцэ-прэм'ерам, а Каранік узначаліў Акадэмію навук

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць