«Актывісты арганізацыі абавязкова возьмуць удзел у выбарчай кампаніі на ўсіх яе этапах, — заявіў 12 сакавіка на пасяджэнні Рэспубліканскага савета РГА» Белая Русь «яго старшыня, першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі Аляксандр Радзькоў.
— Мы будзем актыўна вылучаць кандыдатуры сваіх членаў для ўдзелу ў выбарчай кампаніі, плануем працаваць у выбарчых камісіях, у ініцыятыўных групах, даверанымі асобамі, а таксама ў якасці назіральнікаў падчас выбараў».

На пасяджэнні быў зацверджаны перспектыўны план работы гэтага грамадскага аб’яднання на бліжэйшыя два гады. «Адной з галоўных задач нашай арганізацыі з’яўляецца садзейнічанне аб’яднанню прагрэсіўных сіл грамадства, зацікаўленых у пабудове моцнай і квітнеючай Беларусі», — цытуе Радзькова БелТА.

«Белая Русь» — самае буйное грамадскае аб’яднанне краіны, у яго шэрагах лічыцца звыш 110 тысяч чалавек. З моманту свайго стварэння ў 2007 годзе гэтая арганізацыя дэкларуе безумоўную падтрымку Аляксандру Лукашэнку. У ходзе прэзідэнцкіх выбараў 2010 года кіраўнік «Белай Русі» Аляксандр Радзькоў узначальваў выбарчы штаб Лукашэнкі.

У бліжэйшыя гады магчымая трансфармацыя гэтага грамадскага аб’яднання ў палітычную партыю. Само кіраўніцтва арганізацыі кажа аб такой перспектыве, але пэўныя тэрміны не называе. «Мы паступова і паслядоўна ідзем да таго, каб перайсці на партыйныя прынцыпы», — адзначыў Радзькоў на пасяджэнні 12 сакавіка, але дадаў: «Гэта павінен быць натуральны пераход… Рашэнне аб стварэнні партыі павінна выкрышталізавацца ў народзе, трэба паступова падрыхтаваць усе арганізацыйныя структуры, да гэтага павінны быць гатовыя інстытуты палітычнай сістэмы».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?