Палкоўніку Вадзіму Раманюку было 40 гадоў. 17 з іх ён праслужыў у міліцыі.

 Палкоўнік міліцыі Вадзім Раманюк.

Палкоўнік міліцыі Вадзім Раманюк.

8 сакавіка звёў рахункі з жыццём начальнік Гродзенскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента аховы МУС Вадзім Раманюк, паведамляе газета «Вечерний Гродно». Палкоўніку было 40 гадоў.

Вадзім Раманюк прыехаў кіраваць Гродзенскай аховай чатыры гады таму з Брэста. Там у яго засталася сям’я. Паводле інфармацыі пракуратуры, палкоўніка знайшлі мёртвым у службовай кватэры, у якой ён пражываў. Вадзім Раманюк служыў у міліцыі 17 гадоў. Расследаваннем здарэння займаецца абласная пракуратура і Упраўленне ўласнай бяспекі УУС аблвыканкама. Каментароў наконт таго, што магло падштурхнуць кіраўніка абласной аховы на такі адчайны ўчынак, не даюць. «Вечерний Гродно» адзначае, што інфармацыю па справе пакуль не разгалошваюць.

Самагубства начальніка аховы стала другім за апошні месяц здарэннем з удзелам міліцыянтаў. Так, падчас дзяжурства 7 сакавіка ў Бярозаўскім РАУС Брэсцкай вобласці з табельнай зброі застрэліўся 23-гадовы міліцыянт.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?