На сайце icetrade.by з’явіўся тэндэр на закупку 8 снайперскіх вінтовак калібру.338 Lapua. Заказчыкам выступае Камітэт дзяржаўнай бяспекі Беларусі, піша блогер shlahcic.

Кошт закупкі ацэньваецца ў 940 мільёнаў (каля 300 тысяч долараў), на сайце salon-arms.ru адна вінтоўка такога калібру каштуе каля 25 тысяч долараў.

Па указаным тэлефоне сапраўды аказаўся КДБ і там пацвердзілі наяўнасць тэндэра на снайперскія вінтоўкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0