«Так, нам тэлефануюць, і паведамляюць, што ў Беларусі не працуюць карткі ўсіх банкаў. Патэлефануйце ў «Белаграпрамбанк», «БПС-Банк» … Чаму не працуюць — гэта пытанне не да банкаў.
Абслугоўваннем банкаматаў і інфа-кіёскаў займаецца «Банкаўскі працэсінгавы цэнтр». Да іх і тэлефануйце «, — сказалі „Салідарнасці“ у прэс-службе» ААТ «АСБ Беларусбанк».

Наталля Балашка, кансультант мінскага аддзялення АСБ «Беларусбанк» на вуліцы Янкі Брыля, пацвердзіла інфармацыю аб тым, што праблема існуе. Яна дапоўніла, што каля 13.00 ёй патэлефанавалі з галаўнога офіса і паведамілі, што не працуюць банкаматы і інфакіёскі па ўсёй Беларусі. Акрамя таго, уладальнікі пластыкавых картак не змогуць разлічыцца па безнаяўным разліку ў краме.

Патлумачыць, з чым гэта звязана, суразмоўніца не змагла.

«Нам не сказалі, як мы павінны тлумачыць гэта кліентам. Думаю, сітуацыя вырашыцца на працягу бліжэйшых гадзін. Такое ўжо было каля года таму», — сказала яна.

Служба сэрвісу кліентаў «Банкаўскага працэсінгавага цэнтра» адмаўляецца каментаваць кліентам прычыны праблемы і тэрміны яе ліквідацыі. «Па тэхнічных прычынах», — толькі сказалі «Салідарнасці» на іншым канцы провада.

У кантактным цэнтры «Белаграпрамбанка» паведамілі, што ў сістэме «Банкаўскага працэсінгавага цэнтра» адбыўся збой. У сувязі з гэтым спыненыя ўсе аперацыі з банкаўскімі пластыкавымі карткамі, уключаючы інтэрнэт-банкінг.

«На жаль, мы не валодаем інфармацыяй, калі дадзеная праблема вырашыцца», — дадала супрацоўніца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?