Паліну Шарэнда-Панасюк, затрыманую ў суботу а 13-й каля Калгаснага рынка ў Брэсце, увечары адпусцілі да яе двухгадовага сына.

Пра гэта паведамілі бацькі мужа. Паспрыяла часоваму вызваленню хадайніцтва сваякоў і брэсцкіх праваабаронцаў.

Паліна Шарэнда-Панасюк была затрыманая за расклейванне плакатаў у абарону палітзняволеных і вывешванне нацыянальнага беларускага сцяга. Таксама ёй інкрымінуецца супраціў супрацоўніку праваахоўных органаў.

Суд над грамадскай адбудзецца ў панядзелак, пачатак а палове на 10-ю.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?