24 мая на сайце Афіцыйнага часопіса ЕС апублікаваныя імёны яшчэ 13 беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд на тэрыторыю Еўрасаюза. Спіс з 175 чалавек дапоўнены прозвішчамі ў асноўным суддзяў і пракурораў, якія ўдзельнічалі ў судовых працэсах над удзельнікамі акцыі пратэсту 19 снежня.

У дадатковы спіс уключаны:

Шыкараў Уладзіслаў — суддзя Чыгуначнага раёна Віцебска;

Меркуль Наталля Віктараўна — дырэктар Талькаўскай сярэдняй школы (за звальненне па палітычных матывах настаўніцы гісторыі вышэйшай катэгорыі Наталлі Ільініч);

Акуліч Святлана Расціславаўна — суддзя суда Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці (за адхіленне пазову Ільініч аб аднаўленні на працы);

Пыкіна Наталля — суддзя Партызанскага раёна (працэс Мікіты Ліхавіда);

Мазоўка Сяргей — пракурор (працэс Змітра Дашкевіча і Эдуарда Лобава);

Аляксандраў Дзмітрый Пятровіч — суддзя Вышэйшага эканамічнага суда (працэс па пазове «Аўтарадыё»);

Вакульчык Валерый — начальнік Аператыўна-аналітычнага цэнтра пры Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі;

Чацвертакова Наталля — суддзя Партызанскага раёна Мінска (працэс Андрэя Саньнікава, Ільлі Васілевіча, Фёдара Мірзаянава, Алега Гнедчыка і Уладзіміра Яроменка);

Булаш Ала — суддзя Кастрычніцкага раёна Мінска (працэс Паўла Вінаградава, Дзмітрыя Дразда, Алеся Кіркевіча, Андрэя Пратасені і Уладзіміра Хамічэнкі);

Бароўскі Аляксандр Генадзьевіч — дзяржаўны абвінаваўца суда Кастрычніцкага раёна Мінска працэс Паўла Вінаградава, Дзмітрыя Дразда, Алеся Кіркевіча, Андрэя Пратасені і Уладзіміра Хамічэнкі);

Сіманоўскі Дзмітрый Валер’евіч — дзяржаўны абвінаваўца суда Першамайскага раёна Мінска (працэс над Змітром Бандарэнкам);

Брысіна Жанна — суддзя Заводскага раёна Мінска (працэс Ірыны Халіп, Сяргея Марцалева і Паўла Севярынца);

Жукоўскі Сяргей Канстанцінавіч — дзяржабвінаваўца суда Заводскага раёна Мінска (працэс Ірыны Халіп, Сяргея Марцалева і Паўла Севярынца).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?