Тытул найлепшых кніг году дзеляць выданьні навуковыя і мастацкія. Верх сьпісу занялі Зборы твораў Юр’я Туронка, укладзены Валерам Булгакавым, і Антона Луцкевіча, укладзены Анатолем Сідарэвічам. Побач зь імі — творы клясыкаў даўніх і сучасных: Рыгора Барадуліна, Алеся Асташонка, Анатоля Сыса, Янкі Брыля, Максіма Багдановіча, Валянціна Акудовіча.
Тытул найлепшых кніг году дзеляць выданьні навуковыя і мастацкія. Верх сьпісу занялі Зборы твораў Юр’я Туронка, укладзены Валерам Булгакавым, і Антона Луцкевіча, укладзены Анатолем Сідарэвічам. Побач зь імі — творы клясыкаў даўніх і сучасных: Рыгора Барадуліна, Алеся Асташонка, Анатоля Сыса, Янкі Брыля, Максіма Багдановіча, Валянціна Акудовіча.
Сярод іх у сьпіс прарвалася дэталёвая рэляцыя дзейнасьці Беларускага Народнага Фронту аўтарства аднаго зь лідэраў руху Сяргея Навумчыка. Гэтая кніга разышлася адным з найбольшых тыражоў за мінулы год (у часопісе «ARCHE», плюс асобным выданьнем, прычым празь яе Міністэрства інфармацыі прыпыніла часопіс на тры месяцы).
Чытачы і крытыкі адзначылі сабе сталеньне новай перакладчыцкай школы ў Беларусі (пераклады з Галчыньскага і Баяя).
Нарэшце, у сьпіс найлепшых увайшлі дзьве кнігі ў ня самых частых жанрах: адзін фотаальбом і адна кніга радыёнарысаў. Гэта сьведчыць найперш пра непераўзыдзены талент іхных аўтараў — Дзяніса Раманюка, Анатоля Клешчука і Вячаслава Ракіцкага.
Асобна варта вылучыць цёпла сустрэты крытыкамі, як зь дзяржаўных, так і зь незалежных выданьняў, зборнік артыкулаў маладэчанскага бібліятэкара‑краязнаўцы Міхася Казлоўскага.
Варта адзначыць і новы зборнік Андрэя Хадановіча: ён трапіў у сьпіс, хоць выйшаў менш чым за тыдзень да яго складаньня.
А вось топ‑8 якасных выдавецтваў:
1. Логвінаў (4 кнігі ў сьпісе). 2. Радыёла‑плюс (2). 3. Кнігазбор (2). 4. Інстытут беларусістыкі (1). 5. Мастацкая літаратура (1). 6. Про‑Хрысто (1). 7. Беларускія ведамасьці (1). 8. Радыё «Свабода» (1).
Для параўнаньня: летась найлепшымі кнігамі году былі прызнаныя кнігі Ларысы Геніюш «Каб вы ведалі: з эпісталярнай спадчыны» (Лімарыюс), «Энцыкляпэдыя Вялікага Княства Літоўскага» (Беларуская энцыкляпэдыя) і перавыданьне Ўладзімера Караткевіча «Быў. Ёсьць. Буду» (Мастацкая літаратура). Пазалетась экспэрты «НН» назвалі найлепшымі кнігамі году альбом Часлава Пяткевіча «Рэчыцкае Палесьсе» (Кнігазбор), зборнік прозы Барыса Пятровіча «Шчасьце быць...» (Тэхнапрынт) і альбом Аляксандра Аляксеева і Алега Лукашэвіча «Спадчына Беларусі» (Менская фабрыка каляровага друку).
❏
Выніковы сьпіс кніг падаецца паводле падліку агульнай колькасьці балаў у 10‑бальнай сыстэме. Найлепшая кніга ў сьпісе кожнага экспэрта атрымлівае 10 балаў, наступная — 9 і г.д. (Вынятак сёлета складаюць сьпісы Ўладзімера Арлова, Паўла Абрамовіча, Анатоля Івашчанкі).
1. Юры Туронак. Мадэрная гісторыя Беларусі. — Інстытут беларусістыкі, Вільня. — 42 балы.
2. Рыгор Барадулін. Руны Перуновы. — Радыёла‑плюс. — 33 балы.
3. Антон Луцкевіч. Выбраныя творы: Праблемы культуры, літаратуры і мастацтва. / Укл., прадм. і камэнт. Анатоля Сідарэвіча. — Беларускі кнігазбор. — 30 балаў.
4. Алесь Асташонак. Жоўты колер белага снегу. — Мастацкая літаратура. — 23 балы.
5. Анатоль Сыс. Лён: Выбраныя творы. — Кнігазбор. — 18 балаў.
6. Cяргей Навумчык. Сем гадоў адраджэньня, альбо Фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988 — 1995). — Варшава: Беларускія ведамасьці, Прага: Clovek v tisni. — 17 балаў.
7. Янка Брыль. Парастак: запісы і эсэ. — Про‑Хрысто.
Вячаслаў Ракіцкі. Беларуская Атлянтыда: рэаліі і міты эўрапейскай нацыі. — Радыё «Свабода». — Па 15 балаў.
8. Канстанты Ільдэфанс Галчыньскі. Сёмае неба: выбраныя творы. — Логвінаў. — 14 балаў.
9. Максім Багдановіч. Інтымны дзёньнік. — Радыёла‑плюс.
Чарнобыль. Да 20‑й гадавіны аварыі на Чарнобыльскай АЭС: Альбом. / Укл. Дзяніс Раманюк. Выд. Дзяніс Раманюк. — Па 13 балаў.
10. Міхась Казлоўскі. Галасы разбуджаных птушак. — Логвінаў.
Валянцін Акудовіч. Дыялёгі з Богам. — Логвінаў.
Баяя Антанін. Зваўчэньне: раманэта пра ваўкоў, людзей і знакі. — Логвінаў. — Па 11 балаў.
❏
Кнігарня «Акадэмкніга» (Менск):
1. Слуцкие пояса: Альбом. Укл. М.Яніцкая.
2. Туронак Ю. Мадэрная гісторыя Беларусі.
3. Танк Максім. Збор твораў у 13 т. (1 і 2 т.)
4. Басько В., Варфаламеева Т., Козенка М., Кухаронак Т., Смірнова І., Цітоў В. Традыцыйная мастацкая культура беларусаў у 6 тамах.
5. Дудзюк З. Кола ворага.
6. Барадулін Р. Руны Перуновы.
7. Разанаў А. Каб мелі шчасьце ўваскрасаць і лётаць.
8. Багдановіч М. Інтымны дзёньнік.
9. Грыбоўскі Ю. Беларусы ў польскіх рэгулярных вайсковых фармаваньнях 1918 — 1945 гадоў.
10. Арабей Л. На полымі любві: Жыцьцё і творчасьць Цёткі.
11. Кірычэнка В. Менск. Гістарычны партрэт гораду (1953 — 1959).
❏
«Кнігарня пісьменьніка» (Менск):
1. Багдановіч М. Інтымны дзёньнік.
2. Разанаў А. Каб мелі шчасьце ўваскрасаць і лётаць.
3. Барадулін Р. Руны Перуновы.
4. Плыткевіч С. Нечаканая Беларусь.
5. Адамушко В., Елинская М. Гербы и флаги Беларуси.
6. Чароўныя пацеркі. Беларуская аўтарская казка. / Укл. А. Масла.
7. Малашевич Е. Минск. Книга жизни.
8. Орлова Т., Карелин А. Ростислав Янковский. Артист.
9. Красная книга Республики Беларусь. Растения.
10. Красная книга Республики Беларусь. Животные.
❏
Віталь Скалабан, гісторык, архівіст:
1. Луцкевіч А. Выбраныя творы: Праблемы культуры, літаратуры і мастацтва. / Укладаньне, прадмова, камэнтары А.Сідарэвіча.
2. Православная церковь на Витебщине (1918 — 1991). Документы и материалы.
3. Чарнобыль. Да 20‑й гадавіны аварыі на Чарнобыльскай АЭС: Альбом. / Укл. Дз. Раманюк.
4. Сыс А. Лён.
5. Мікуліч А. Беларусы ў генэтычнай прасторы.
6. Карамазаў В. Антон.
7. Туронак Ю. Мадэрная гісторыя Беларусі.
8. Шніп В. Баляда камянёў.
9. Карпечанка М. На скрыжаваньні болю і надзеі.
10. Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь: Альбом.
❏
Даніла Жукоўскі, публіцыст, крытык літаратуры:
1. Сазонаў В. Занатоўкі кантрабандыста.
2. Маракоў Л. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асьветы, грамадзкія і культурныя дзеячы Беларусі. 1794 — 1991 гг.: Энцыкл. даведнік.
3. Разанаў А. Кніга Ўзнаўленьняў.
4. Туронак Ю. Мадэрная гісторыя Беларусі.
5. Королевский город Гродно. / Укл. А. Семенчук, А. Петров, С. Плыткевич
6. Агульнагеаграфічныя атласы вобласцяў Беларусі.
7. Ракіцкі В. Беларуская Атлянтыда.
8. Каханы горад: зборнік эміграцыйнае ваеннае прозы.
9. Дубовік Ю. Дзеля Рэчы Паспалітай Беларусі.
❏
Міхась Скобла, паэт, аглядальнік радыё «Свабода»:
1. Луцкевіч А. Выбраныя творы: праблемы культуры, літаратуры і мастацтва. / Укл., прадм., кам. А. Сідарэвіча.
2. Туронак Ю. Мадэрная гісторыя Беларусі.
3. Ракіцкі В. Беларуская Атлянтыда.
4. Грыбоўскі Ю. Беларусы ў польскіх рэгулярных вайсковых фармаваньнях 1918 — 1945 гадоў.
5. Брыль Я. Парастак.
6. Барадулін Р. Руны Перуновы.
7. Гілевіч Н. Мой тастамэнт.
8. Сыс А. Лён.
9. Галчыньскі К. І. Сёмае неба.
10. Фядута А. Паэтычны аглядальнік.
11. Шніп В. Баляда камянёў.
12. Беларускі фальклёр: Энцыкляпэдыя ў 2 тамах.
❏
Павал Абрамовіч, крытык літаратуры:
1. Асташонак А. Жоўты колер белага снегу.
2. Барадулін Р. Руны Перуновы.
3. Баяя А. Зваўчэньне.
4. Бяляцкі А. Прабежкі па беразе Жэнэўскага возера.
5. Глёбус А. сУчасьнікі.
6. Дракохруст А. Что было — то было. Из воспоминаний и записных книжек.
7. Казлоў А. Юргон.
8. Кісьліцына Г. Новая літаратурная сытуацыя: зьмена культурнай парадыгмы.
9. Навумчык С. Сем гадоў Адраджэньня, альбо Фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988 — 1995).
10. Чарнобыль. Да 20‑й гадавіны аварыі на Чарнобыльскай АЭС: Альбом. / Укл. Дз. Раманюк.
Усім кнігам — пяць балаў.
❏
Леанід Галубовіч, аглядальнік тыднёвіка «Літаратура і мастацтва»:
1. Асташонак А. Жоўты колер белага снегу.
2. Дашкевіч В. Адзін пад зорамі.
3. Акудовіч В. Дыялёгі з Богам.
4. Галчыньскі К.І. Сёмае неба.
5. Баяя А. Зваўчэньне.
6. Бахарэвіч А. Ніякай літасьці Валянціне Г.
7. Барадзіна М. Вышэй за паўночны вецер.
8. Кісьліцына Г. Новая літаратурная сытуацыя: зьмена культурнай парадыгмы.
9. Голуб Ю. Багра.
10. Фядута А. Паэтычны аглядальнік.
11. Релес Г. Еврейские советские писатели Белоруссии.
❏
Анатоль Івашчанка, кіраўнік справаў Саюзу беларускіх пісьменьнікаў:
З прычыны адсутнасьці крытэраў для параўнаньня настолькі розных жанрава і стылёва кнігаў, разьмяшчаю сваю дзясятку ў альфабэтным парадку з прысуджэньнем роўнай колькасьці балаў (па пяць).
1. Арлоў У. Паром празь Ля‑Манш.
2. Асташонак А. Жоўты колер белага снегу.
3. Барадзіна М. Вышэй за паўночны вецер.
4. Бахарэвіч А. Ніякай літасьці Валянціне Г.
5. Галчыньскі К. І. Сёмае неба.
6. Казлоўскі М. Галасы разбуджаных птушак.
7. Каўка А. Каб не забыцца (допісы розных гадоў).
8. Паўлухін А. Электрычныя сны.
9. Пашкевіч А. Круг: раман‑біяграфія.
10. Сін І. Сапсаваныя лялькі.
❏
Алег Дзярновіч, гісторык:
1. Туронак Ю. Мадэрная гісторыя Беларусі.
2. Навумчык C. Сем гадоў адраджэньня, альбо Фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988 — 1995).
3. Мэтрыка Вялікага Княства Літоўскага. Кніга 46 (1562 — 1565). Кніга запісаў 46 (Копія канца XVI ст.). / Падр. В. Мянжынскі.
4. Ярмусик Э. Католический Костёл в Беларуси в 1945 — 1990 годах.
5. Лобач У. Этнаграфія Беларусі.
6. Стражев В. К тайнам Вселенной.
7. Королевский город Гродно / Укл. А. Семенчук, А. Петров, С. Плыткевич.
8. Вішнёў З. Фараон у заапарку.
9. Хадановіч А. Сто лістоў на tut.by.
10. Слуцкі збройны чын 1920 г. у дакумэнтах і ўспамінах. / Уклад. А. Гесь, У. Ляхоўскі, У. Міхнюк.
❏
Уладзімер Арлоў, пісьменьнік:
Уладзімер Арлоў традыцыйна не вызначаў месца кнігі, а склаў свой сьпіс паводле альфабэту (усім сямнаццаці кнігам — па тры балы).
1. Акудовіч В. Дыялёгі з Богам.
2. Асташонак А. Жоўты колер белага снегу.
3. Барадулін Р. Руны Перуновы.
4. Ёрш С., Горбік С. Беларускі Супраціў.
5. Івашчанка А. Вершnick.
6. Іпатава В. Апошнія ахвяры сьвяшчэннага дуба.
7. Казлоўскі М. Галасы разбуджаных птушак.
8. Kotljarchuk A. In the Shadows of Poland and Russia. The Grand Duchy of Lithuania and Sweden in the European Crisis of the mid‑17th Century.
9. Кудасава Н. Лісьце маіх рук.
10. Навумчык С. Сем гадоў Адраджэньня, альбо Фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988 — 1995).
11. Несьцярчук Л. Андрэй Тадэвуш Банавэнтура Касьцюшка. Вяртаньне героя на Радзіму.
12. Пашкевіч В. Ангельска‑беларускі слоўнік.
13. Плыткевіч С. Нечаканая Беларусь.
14. Разанаў А. Каб мелі шчасьце ўваскрасаць і лётаць.
15. Ракіцкі В. Беларуская Атлянтыда.
16. Туронак Ю. Мадэрная гісторыя Беларусі.
17. Хадановіч А. Сто лістоў на tut.by.
❏
Генадзь Вінярскі, выдавец (Кнігазбор):
1. Луцкевіч А. Выбраныя творы: праблемы культуры, літаратуры і мастацтва. / Укл., прадм., кам. А.Сідарэвіча.
2. Брыль Я. Парастак.
3. Сыс А. Лён.
4. Барадулін Р. Руны Перуновы.
5. Караткевіч У. Выбраныя творы.
6. Слуцкі збройны чын 1920 г. у дакумэнтах і ўспамінах. / Уклад. А.Гесь, У.Ляхоўскі, У.Міхнюк.
7. Бядуля Зьмітрок. Выбраныя творы.
8. Казлоўскі М. Галасы разбуджаных птушак.
9. Беларускі фальклёр: Энцыкляпэдыя ў 2 тамах.
10. Фядута А. Паэтычны аглядальнік.
Каментары