Грамадства33

У Беларусі праходзілі падрыхтоўку лівійскія спецназаўцы ФОТЫ

Навіну пра тое, што лівійскія вайскоўцы праходзілі ў Беларусі курсы павышэння кваліфікацыі, размясціла на сваёй старонцы ў фэйсбуку Лівійская нацыянальная армія, заўважыла «Радыё Свабода».

Прэс-служба лівійскай арміі выклала фотаздымкі падрыхтоўкі вайскоўцаў 36-га батальёна спецназа Лівійскай нацыянальнай арміі, зробленыя, верагодна, у Беларусі ў канцы лютага 2025 года. На кадрах — навучальны цэнтр МУС «Валаўшчына».

Батальён падпарадкоўваецца сыну лідара арміі Садаму Хафтару. У паведамленні адзначаецца, што стажыроўка лівійскіх спецназаўцаў у Беларусі адбывалася па загадзе кіраўніка ЛНА Халіфы Абу аль-Касіма Хафтара.

Сёлета Аляксандр Лукашэнка прымаў вярхоўнага галоўнакамандуючага Лівійскай нацыянальнай арміі (ЛНА) Халіфу Абу аль-Касіма Хафтара. Летась Лукашэнка сустракаўся з ягоным сынам Садамам Хафтарам, а пасля гэтага з’явілася інфармацыя пра пастаўкі ў Лівію беларускай зброі.

Сёння таксама з'явілася інфармацыя пра візіт у Лівію прадстаўнічай дэлегацыі беларускіх чыноўнікаў, сярод якіх віцэ-прэм'ер Уладзімір Каранкевіч, старшыня КДБ Іван Церцель, міністр адукацыі Андрэй Іванец і іншыя.

Каментары3

  • Шоза?
    11.03.2025
    Чаму вы пішаце "Валаўшчына", калі трэба Валоўшчына?
  • Гы
    11.03.2025
    Шоза?, нн как хаціт так і пішэт :)
  • Ёсік
    11.03.2025
    А у Беларусі эталон войскаў адмысловых аперацый? Ці шчэ ім заплацілі, каб нашыя расказалі, што ім вагнераўцы расказалі. Дзяцей з М'янмы будзем аздараўляць, лівійцаў чамусьці навучаць, хаця яны самі каго хочаш навучаць. Дырэктар саўгаса, як той цьвік тырчыць з дашкі на старой падлозе, а фанабэрыстасьці, што сам можа на Грэнландыю прэтэндаваць.

Цяпер чытаюць

Сцвярджаецца, што кіраўнік Butikavto Іван Лябейка ўжо на свабодзе1

Сцвярджаецца, што кіраўнік Butikavto Іван Лябейка ўжо на свабодзе

Усе навіны →
Усе навіны

«У Беларусі ёсць грошы, але людзям усё адно чагосьці не хапае». Ланкіец расказаў, чым яго дзівяць беларусы23

YouTube збіраецца схаваць падалей кнопку дызлайка3

Якіх імпартных тавараў у беларускіх крамах найбольш, а якіх няма зусім?1

Вірусіцца гульня, дзе можна нарадзіцца ў любой краіне на свеце3

Украінскія дроны атакавалі Омск, гараць «Омскі каўчук» і склад Ozon2

Стала вядома, што Расія таемна фінансавала газавы праект на Алясцы4

Найлепш у Беларусі цяпер акупляюцца аперацыі з нерухомасцю3

Канадская спартсменка першай з жанчын скокнула з айсберга ў акіян ВІДЭА4

У Мінск прылятае прэзідэнт Манголіі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сцвярджаецца, што кіраўнік Butikavto Іван Лябейка ўжо на свабодзе1

Сцвярджаецца, што кіраўнік Butikavto Іван Лябейка ўжо на свабодзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць