Сакратарыят Саюза беларускіх пісьменнікаў прыняў заяву, у якім выказаў "глыбокую занепакоенасць лёсам вядомага літаратуразнаўца, пісьменніка, праваабаронцы Алеся Бяляцкага".

"Лічым, што арышт члена нашай арганізацыі Алеся Бяляцкага мае палітычна матываваны характар​​, звязаны з яго праваабарончай дзейнасцю. Рашуча патрабуем неадкладнага вызвалення Алеся Бяляцкага з-пад варты і спынення яго крымінальнага пераследу", - гаворыцца ў заяве СБП.

Нагадаем, віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека, кіраўнік зачыненага беларускімі ўладамі праваабарончага цэнтра "Вясна" Алесь Бяляцкі быў затрыманы ўвечары 4 жніўня ў Менску супрацоўнікамі дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю. Ён падазраецца ва ўхіленні ад выплаты падаткаў, збораў у асабліва буйным памеры (частка 2 артыкула 243 КК). Максімальнае пакаранне па гэтым артыкуле - пазбаўленне волі на сем гадоў з канфіскацыяй маёмасці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?