Справа выйшла на яву пасля спрэчкі аднаго з іх за 50 даляраў.
Агент амерыканскай Сакрэтнай Службы зганьбіў Амерыку пасля вясёлай ночы, якая скончылася спрэчкай з калумбійскай прастытуткай пра кошт, — дзяўчына хацела выбіць з яго дадаткова эквівалент 47 даляраў.Адзін з адзінаццаці элітных агентаў, адпраўленых для аховы прэзідэнта Абамы на Панамерыканскім саміце ў калумбійскім горадзе Картахена, быў выкрыты пасля таго як ягоная ледзі на адну ноч адмовілася пакінуць гатэльны пакой уранку без дадатковай аплаты.
Тая жанчына была адной з адзінаццаці прастытутак, выкліканых у гатэль у тую ноч, —паведамляе газета «
Папярэдняе сенацкае расследаванне выявіла, што агенты прыбылі ў Картахену тыдзень таму і ўвесь час моцна пілі.
Прастытуцыя ў Калумбія легальная ў некаторых «зонах талеранцыі», там яе кантралюе паліцыя. Паслугі прастытуткі ў Картахене каштуюць прыкладна $47 даляраў у эквіваленце,паведамляе калумбійскае тэлебачанне.
Паводле тамтэйшага закона, прастытутка абавязана пакінуць пакой кліента і забраць свой пашпарт у рэцэпцыі гатэля даКалі гэтага не здараецца, адміністратар абавязаны выдаліць яе. Калі ён падняўся ў нумар, ён застаў агента з жанчынай за высвятленнем адносінаў.7-й гадзіны ранку.
Хоць агенты не парушылі законаў краіны перабывання, але яны моцна парушылі правілы Сакрэтнай Службы.Яны, збольшага, жанатыя, і сувязь з прастытуткай робіць іх аб’ектамі шантажу. Скандал ужо назвалі «самым моцным» за ўсю гісторыю сакрэтнай службы.
Да таго ж, ЗША сталі аб’ектам кпінаў у Лацінскай Амерыцы.
Абама заявіў, што, калі паведамленне аб прастытутках пацвердзіцца, агентаў чакае моцнае пакаранне. Усяго пад падазрэнне трапілі 11 агентаў Сакрэтнай Службы і 5 вайскоўцаў.
«Такія рэчы не здараюцца аднойчы, калі яны не адбываліся да гэтага», — заявіў кангрэсмэн Дарэл Іса. Са словаў крыніц агенцтва Reuters, праца агентаў надзвычай цяжкая, таму часцяком вечарамі яны выпіваюць і расслабляюцца ў барах. Вечарынкі найчасцей ладзяць у тыя дні, калі «першы борт» з прэзідэнтам пакідае Вашынгтон.
Чыноўнікі дадаюць, што сярод агентаў доўгі час гуляла прымаўка, якую можна перакласці як «сеў у машыну — здымай пярсцёнак».
-
«Аднойчы свякроў выкінула мой фалаімітатар». Беларуска расказала, як спрабуе захаваць інтымнае жыццё, жывучы з бацькамі
-
У Францыі амаль кожная пятая дзяўчына спрабавала негетэрасэксуальныя адносіны
-
Актыўнае сэксуальнае жыццё вельмі часта пачынаюць дастаткова рана, у 11-12 гадоў. Праўда, тут ёсць адно вялікае «але»
Каментары