Культура1010

25+1 выказванне Віталя Сіліцкага

Я навучыўся завязваць шнуркі правільна толькі ў 33 гады. Спампаваў інструкцыю з Інтэрнэту.

1. Я навучыўся завязваць шнуркі правільна толькі ў 33 гады. Спампаваў інструкцыю з Інтэрнэту.

2. Дактары па тры разы мераюць мне ціск, бо не вераць, што ён як у нармальнага чалавека — гэта пры маёй вазе.

3. Калісьці ў мяне быў пояс па таэквандо. Кіло так 50 таму… Адначасова я браў урокі бальных танцаў.

4. Я ўмею гатаваць. Так-так, менавіта.

5. Я глядзеў фільмы Феліні ў Ратгерскай бібліятэцы ў 1996-м. Экран быў у невялікім пакойчыку, і калі я выйшаў, то зразумеў, што інстынктыўна шукаю поп-корн.

6. Я атрымаў узнагароду Маргарэт Тэтчэр ад маладых еўрапейскіх кансерватараў у 1999. Так-так, усе мае сябры левых поглядаў (але я насамрэч лібертарыянец. Можаце лічыць мяне неакансерватарам, які падтрымлівае права на аборт і легалізацыю марыхуаны).

7. Першы раз я напіўся, калі мне было 15. Я выжлукціў бутэльку самагону, каб памалявацца перад дзяўчынай, калі клас быў на экскурсіі ў Ленінградзе. Гэта быў 1988…

8. Калі мне было 10, я ненавідзеў усё, што гаварылася па-беларуску. Калі мне было 20, я ненавідзеў усё, што гаварылася па-расейску.

9. Я з цяжкасцю магу абраць між лазняй і футболам. Калі я іду з венікам у парылку, уся кампанія сыходзіць, бо не можа трываць той пары, што я паддаю. Таму ў мяне і няшмат сяброў па лазні.

10. Я ледзь не памёр у Будапешце ў 21 год ад апендыцыту. Я з цяжкасцю мог патлумачыць суседзям, што мне патрэбная хуткая дапамога. На шчасце, адзін з іх размаўляў па-ангельску.

11. Першая кніга, якую я набыў на ўласныя грошы (я выйграў рубель у латарэю), — «Вянок» Максіма Багдановіча.

12. Сцюардэса з рэйса Кіеў-Нью-Ёрк неяк спытала ў мяне імёны ўсіх прэзідэнтаў ЗША, якія нарадзіліся ў Вірджыніі. Я назваў — і выйграў месца ў першым класе да канца рэйса.

13. Я падумваў пра тое, каб прыняць каталіцызм, калі мне было амаль 20 гадоў, да таго як я страціў цікавасць да рэлігіі апроч як да аб’екта вывучэння і адлюстравання магчымага спосабу разумення свету.

14. Я быў на канцэрце Селін Дыён… Мусіў звадзіць туды сяброўку, якая вычытвала маю доктарскую дысертацыю. Не магу згадаць горшага досведу. Хіба што заўзенне за «Чэлсі».

15. Калі мне было 16, я марыў навучацца ў Штатах. Калі мне было 25, я марыў пра ўласны даследчы інстытут. Я не раскрыю вам маёй цяперашняй мары.

16. Я не змагу глядзець на Нью-Ёрк без вежаў-блізнятаў. Ніколі не вернецца мая любоў да гэтага горада. Сумна… Я сапраўды адчуваю сябе так, нібыта перастаў кахаць кагосьці.

17. Я правёў год у Стэнфардзе і наведаў Сан-Францыска толькі тры разы. Я сапраўды лічу, што Пала-Альта — найбольш разняволенае, неверагодна камфортнае і прыязнае месца з тых, дзе я калісьці жыў ці буду жыць.

18. Шчыра — я не трымаю крыўды на ЕГУ.

19. Я б не стаў піць піва з паўгода па вяртанні з Каліфорніі. Ведаеце, гэта край віна!

20. Я сядзеў у бары недзе з трыццаццю фанамі «Мілана» 25 траўня 2005 падчас фіналу Лігі чэмпіёнаў. І я быў адзіным на баку чырвоных. І я не сышоў пасля першага тайма, калі лік стаў 0–3. Таму ліверпульцы ніколі не ходзяць паасобку.

21. Я закаханы ў дурненькую бландыначку.

22. Аднойчы меў праблемы са страўнікам падчас трансатлантычнага рэйса і правёў амаль увесь час у прыбіральні. Турбулентнасць там забаўная!

23. Мяне амаль арыштавалі на Крашчаціку, а другой ночы. Міліцыянты адпусцілі мяне, толькі калі я сказаў, што яны могуць забраць мяне ў пастарунак. Я ясна даў зразумець, што не збіраюся ім плаціць.

24. Айн Рэнд — мая любімая пісьменніца. А Уладзімір Караткевіч — мой любімы паэт. І абодвух я магу назваць сваімі любімымі філосафамі.

25. Аднойчы сябар падвозіў мяне да аэрапорта ў Бойсэ, Айдаха. Па радыё гучала «Highway to Hell». З тых часоў я запускаў гэтую кампазіцыю ў плэеры кожны раз перад узлётам некалькі гадоў.

25+1. Дурненькая бландыначка з пункту 21 — гэта Беларусь, натуральна.

Віталь Сіліцкі памёр у 38 гадоў, год таму, 11 чэрвеня 2011 года. Ён быў выдатным палітолагам і вялікім патрыётам. Гэтыя выказванні сябры знайшлі ў ягоным Фэйсбуку пасля ягонай смерці. Ён пісаў іх ужо калі быў хворы. Калі чытаеш іх, перад вачыма так і ўстае гэты 150-кілаграмовы гігант, які забываў пашпарт па дарозе на самалёт і піў літрамі і каву, і піва. Ён быў такі.

Каментары10

«Яна пагражала мне фізічна, нападала сэксуальна». Аляксандр Рыбак скардзіцца на сталкерку

«Яна пагражала мне фізічна, нападала сэксуальна». Аляксандр Рыбак скардзіцца на сталкерку

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі хочуць скараціць нормы бяспошліннага ўвозу тавараў самалётам

Беларус, які абвясціў галадоўку ў Клайпедзе, выйшаў з бальніцы і працягвае акцыю пратэсту5

Ігар Сігоў: Падыходжу да Лукашэнкі і лаўлю сябе на тым, што хачу сагнуцца4

Айцішнік пасля 3+ гадоў у EPAM стаў афіцыянтам. Працу ў ІТ так і не знайшоў2

ГУР Украіны атакавала расійскую базу беспілотнікаў у Сірыі

Падазраванаму ў замаху на Трампа выставілі абвінавачванне3

Па свеце распаўсюджваецца новы варыянт кавіду ХЕС. Чым ён адрозніваецца ад папярэдніх1

Зляпілі з таго, што ўжо было: пачаў працу новы тэлеканал — «Першы інфармацыйны»7

Рамзан Кадыраў выгуляў па Грозным матацыкл «Мінск»2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Яна пагражала мне фізічна, нападала сэксуальна». Аляксандр Рыбак скардзіцца на сталкерку

«Яна пагражала мне фізічна, нападала сэксуальна». Аляксандр Рыбак скардзіцца на сталкерку

Галоўнае
Усе навіны →