Эканоміка22

Даляр даганяе еўра. Чаго чакаць беларусам?

Курс даляра ЗША і еўра хутка зраўняюцца. «Наша Ніва» спытала ў эканаміста, чаму так адбываецца і як гэта адаб'ецца на беларусах. 

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Тры асноўныя фактары

Мінулы раз падобная сітуацыя была ўвосень 2022 года. Тады еўра каштаваў нават танней за даляр. А ў 2008-м, калі амерыканская эканоміка пакутавала ад крызісу, за 1 еўра на піку давалі $1,58.

Папярэдняе падзенне курсу еўрапейскай валюты было ў першую чаргу абумоўлена вайной ва Украіне і яе ўплывам на эканоміку Еўропы. Выраслі цэны на энерганосьбіты, што аказалася шокам для еўразоны і Еўропы агулам. Плюс наклаліся наступствы кавіду і мяккая эканамічная палітыка, якая праводзілася ў той час, тлумачыць эксперт BEROC Анастасія Лузгіна.

Цяпер жа дзейнічаюць іншыя фактары. Адной з асноўных прычын умацавання даляра эксперт называе перамогу Дональда Трампа на выбарах у ЗША.

«Трамп вядомы сваёй пазіцыяй па абароне ўнутранага рынку. Ён збіраецца перагледзець тарыфную палітыку ў дачыненні да імпарту перш за ўсё з Кітая, Мексікі і Канады. Аднак ёсць рызыкі, што новаўвядзенні закрануць і шэраг некаторых еўрапейскіх тавараў. Напрыклад, у гэтым плане вельмі нервуюцца еўрапейскія аўтавытворцы», — звяртае ўвагу эканаміст.

Дональд Трамп. Фота: Bill Pugliano / Getty Images

Падобныя рызыкі і нявызначанасці ўплываюць на кошт еўрапейскай валюты.

Эканоміка ЗША ў лепшым становішчы

Другой прычынай эксперт называе розніцу ў стане эканомік ЗША і ЕС.

«Амерыканская эканоміка дэманструе вялікую ўстойлівасць, яна была ў меншай ступені падвергнута негатыўным наступствам ад вайны ва Украіне.

Цяпер Штаты дэманструюць больш высокія тэмпы эканамічнага росту ў параўнанні з Еўропай і, хутчэй за ўсё, у 2025 годзе такая тэндэнцыя працягнецца», — мяркуе эканаміст, паказваючы ў тым ліку на больш высокую прадукцыйнасць працы ў Штатах.

Устойлівасць эканомікі ЗША прыцягвае больш інвестараў, чым найбуйнейшыя эканомікі ЕС, што таксама прыводзіць да ўмацавання даляра.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Інвестары больш глядзяць у бок ЗША, а не ЕС

Трэцім фактарам эксперт называе вынікі манетарнай палітыкі, якая праводзіцца ў ЕС і ЗША.

Чакаецца, што стаўкі будуць зніжаць і там, і там, але ў Еўропе гэта будзе адбывацца актыўней. Адпаведна, інвеставаць у амерыканскія актывы будзе выгадней, чым у еўрапейскія.

Такую сітуацыю Лузгіна тлумачыць слабым эканамічным ростам у краінах еўразоны, асабліва ў такіх буйных эканоміках, як Германія і Францыя.

«Яны дэманструюць вельмі сціплыя паказчыкі, і для стымулявання эканомік Еўрапейскаму цэнтрабанку давядзецца зніжаць стаўкі актыўней, чым гэта будуць рабіць у Штатах».

А што з гэтага беларусам?

Што тычыцца Беларусі, то, на думку эканаміста, змены курсу еўра да даляра не прынясуць для нас сур'ёзных змен.

«Кажучы пра насельніцтва, то шмат залежыць ад таго, у якой валюце людзі захоўваюць зберажэнні. У Беларусі традыцыйна найбольшай папулярнасцю карыстаецца даляр, які якраз умацоўваецца».

У той жа час слабы еўра не выгадны беларусам, якія працуюць у Еўропе і атрымліваюць зарплату ў гэтай валюце. Напрыклад, калі той жа дальнабойшчык або іншы працоўны мігрант з Беларусі ў Еўрасаюзе атрымлівае зарплату ў еўра і вырашае купіць кватэру ў Мінску, цана на якую традыцыйна будзе прывязаная да даляра.

Каментары2

  • Аскольд
    22.01.2025
    У Еўропе вайна. Лагічна, што еўра слабее
  • Улад
    22.01.2025
    Аскольд, І гэта вайна у Еўропе можа пашырыцца. Таму даляр будзе мацней.

Цяпер чытаюць

Чацвёртую лінію мінскага метро павядуць у Дражню. А «Сляпянка» і «Даўгабродская» змянілі сваё месца3

Чацвёртую лінію мінскага метро павядуць у Дражню. А «Сляпянка» і «Даўгабродская» змянілі сваё месца

Усе навіны →
Усе навіны

У Вілейцы на Вялікдзень частававалі пірагом-тортам вагой 120 кілаграмаў

Ліса ўпалявала качку ў Каложскім парку ў Гродне

Француз наведаў Беларусь — назваў кухню неймавернай і ўразіўся колькасці «патрыятычных» плакатаў10

ЗША пачнуць блакаду іранскіх партоў сёння1

Хто такі Петэр Мадзьяр, які перамог Віктара Орбана12

Белы дом абмяркоўвае аднаўленне ўдараў па Іране пасля зрыву мірных перамоў

Трамп абрынуўся з крытыкай на Папу15

Выявілася, што зёлкі лекуюць свіней лепш за антыбіётыкі. Гэтае адкрыццё можа мець далёкасяжныя наступствы і для чалавека3

Ціханоўская павіншавала Мадзьяра з перамогай на выбарах11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чацвёртую лінію мінскага метро павядуць у Дражню. А «Сляпянка» і «Даўгабродская» змянілі сваё месца3

Чацвёртую лінію мінскага метро павядуць у Дражню. А «Сляпянка» і «Даўгабродская» змянілі сваё месца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць