Свет11

Трамп памілаваў чалавека, які адбывае пажыццёвае

Прэзідэнт ЗША заявіў, што падпісаў указ аб памілаванні Роса Ульбрыхта, які быў заснавальнікам гандлёвай пляцоўкі Silk Road («Шаўковы шлях») у даркнэце і асуджаны на два пажыццёвыя тэрміны, піша Бі-бі-сі.

Фота: Spencer Platt / Getty Images

У 2015 годзе суд Манхэтэна прызнаў яго вінаватым у распаўсюдзе наркотыкаў, удзеле ў злачыннай арганізацыі, адмыванні грошай, падробцы дакументаў і камп'ютарным узломе. На сайце Silk Road, які быў закрыты ў 2013 годзе пасля арышту Ульбрыхта, прадаваліся наркотыкі, падробленыя дакументы, хакерскае абсталяванне і іншыя забароненыя тавары.

Сайт быў даступны праз абароненую сетку Tor, а тавары можна было набыць за біткойны — у той час крыптавалюта толькі набірала папулярнасць, і Silk Road быў адным з нешматлікіх месцаў, дзе яе актыўна выкарыстоўвалі. Гэта таксама была адна з найбуйнейшых гандлёвых пляцовак у даркнэце, а абарот сайта, паводле даных амерыканскіх уладаў, складаў больш за 200 мільёнаў даляраў.

У сваёй сацыяльнай сетцы Truth Social Трамп напісаў, што патэлефанаваў маці Ульбрыхта і паведаміў ёй, што памілаваў сына.

«Ён атрымаў два пажыццёвыя тэрміны плюс 40 гадоў. Гэта недарэчна!» — заявіў Трамп. На судзе Ульбрыхт казаў, што стварыў сайт як эксперымент, перадаўшы пасля гэтага кіраванне іншым людзям, і не атрымліваў з гэтага прыбытку.

«Я хацеў даць людзям магчымасць рабіць выбар у сваім жыцці і мець канфідэнцыяльнасць і ананімнасць», — казаў ён на слуханнях.

Пасля вынясення вердыкту прысяжных Ульбрыхт звярнуўся да суддзі федэральнага суда Манхэтэна Кэтрын Форэст з просьбай не прызначаць пажыццёвы тэрмін.

«Я ведаю, што вы павінны забраць мае дарослыя гады, — казаў ён. — Але, калі ласка, пакіньце мне маю старасць».

Форэст засталася непахіснай і заявіла, агалошваючы прысуд, што Ульбрыхт «нічым не лепшы за любога іншага наркагандляра».

Трамп раней намякаў, што можа змякчыць прысуд Ульбрыхту пасля ўступлення на пасаду. За яго вызваленне выступала Лібертарыянская партыя, якая заяўляла, што справа Ульбрыхта з’яўляецца прыкладам злоўжывання ўладай.

Каментары1

  • Acab
    22.01.2025
    Зноў жа, гэта панская ласка, а не абураныя былыя прыгонныя вынесьлі на вілах катаў і вызвалілі скутага Прамэтэя.
    Ніякага злому сыстэмы і распрыгоненьня не адбылося.
    Што не перашкаджае радацца за Роса. Vir Fortis

Цяпер чытаюць

Мінчанка Ангеліна, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за тройню, атрымала жыллё26

Мінчанка Ангеліна, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за тройню, атрымала жыллё

Усе навіны →
Усе навіны

Мост на «Ждановічах» ужо асфальтуюць. Што адбываецца на будоўлі?1

Расіяне сапраўды сталі часцей купляць нерухомасць у Беларусі? Вось што расказваюць рыэлтары24

Ціманоўская распавяла, што ейны бацька пад хатнім арыштам3

Вучоныя назвалі ўзрост, пасля якога мозг пачынае старэць значна хутчэй2

U2 адзначылі 50‑гадовы юбілей у дублінскай школе, у якой выраслі

Затрыманага ў Грузіі беларуса выслалі ў Арменію, дзе яго таксама затрымалі2

Чаму ў Японіі няма сметніц, але на вуліцах усё роўна чыста13

Па студэнцкіх інтэрнатах у Мінску правялі раптоўны рэйд з аўчаркай7

Хакеры атакавалі інфармацыйную сістэму МУС Літвы, у якой захоўваліся звесткі пра іншаземцаў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінчанка Ангеліна, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за тройню, атрымала жыллё26

Мінчанка Ангеліна, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за тройню, атрымала жыллё

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць