Малады настаўнік матэматыкі і інфарматыкі, які ў мінулым годзе скончыў Беларускі дзяржаўны пэдагагічны ўнівэрсытэт імя Максіма Танка, катэгарычна адмовіўся прыбыць у Лунінецкі раён. Пракуратура Лунінецкага раёну накіравала хлопцу апавяшчэньне, згодна зь якім той мусіць выплаціць на працягу шасьці месяцаў каля 15 мільёнаў рублёў.

Як паведамляе гэзэта «Вечерний Брест», калі гэтыя грошы ня будуць выплачаныя ў час, пракуратура перадасьць матэрыялы справы ў суд.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?