У рамках падрыхтоўкі да «Дажынак-2012», якія пройдуць у Горках, Міністэрства гандлю правяло з зацікаўленымі бакамі семінар па арганізацыі піўнога фестывалю.

Удзельнікі мерапрыемства азнаёміліся з працай піўных рэстаранаў сталіцы з мэтай выкарыстання іх вопыту працы на свяце, што мае адбыцца.

Цікавіліся, як паведамілі ў Мінгандлю, літаральна ўсім: асартыментам напояў, меню, формамі працы з кліентамі. Усё самае лепшае з гэтага плануецца выкарыстаць падчас фестывалю на галоўным сельскагаспадарчым свяце краіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?