«Паводле міжнародных законаў, гэта — злачынства. Мы накіравалі адпаведны запыт аб аказанні прававой дапамогі шведскім уладам і не атрымалі адказу. Сітуацыя выглядае дзіўна»,
— заявіў на брыфінгу ў чацвер у Мінску начальнік упраўлення інфармацыі — прэс-сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных.

«У любой сітуацыі беларускі бок мае поўнае маральнае права чакаць, як мінімум, прабачэнняў, і мы будзем патрабаваць адказ на наш запыт, зроблены ў рамках міжнароднага права і міжнародных працэдур», — падкрэсліў Савіных.

Паводле яго слоў, інцыдэнт са шведскім самалётам ўскладніў адносіны Беларусі са Швецыяй і часткова — з усім Еўрасаюзам.

Пры гэтым прадстаўнік МЗС сказаў: «У сітуацыі са шведскім самалётам усё досыць відавочна — учынена злачынства, а ў адказ — цішыня, заходнія ўрады як вады ў рот набралі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?