Моцна сціснуўшы поручань, хлопец разам з цягніком знікае ў тунэлі ў кірунку станцыі «Маладзёжная».

Мяркуючы па ўсім, экстрэмал не пацярпеў. Праз некаторы час ён пакінуў запіс на адной з тэматычных старонак «Вконтакте»: «Я схапіўся за поручні хваставой кабіны цягніка і ў хуткім часе, плаўна набіраючы хуткасць, за маёй спінай засталіся толькі водбліскі агнёў станцыі, што хавалася за паваротам… Я ажыццявіў першы зачэп ў Мінскім Метро! =) Перагон „Пушкінская“ — „Маладзёжная“, прыкладна 2 кіламетры тунэля і рэек і адзіная ярка-жоўтая палоска кантактнай рэйкі. Дарэчы, гэта мой першы зачэп у жыцці! Усё прайшло на ўра, мянты спахапіліся толькі праз 10 хвілін».

Аматары катання на дахах цягнікоў і паміж вагонамі называюць сябе «зачэперамі». Рызыка атрымаць смяротны разрад у некалькі тысяч вольт або трапіць пад колы іх не спыняе.
У Беларусі гэты рух не атрымаў такога шырокага распаўсюду, як у Расіі, дзе рэгулярна адбываюцца няшчасныя выпадкі на чыгунцы і ў метро. У верасні гэтага года 16-гадовы падлетак разбіўся насмерць, сарваўшыся з даху цягніка метро ў Санкт-Пецярбургу. У траўні падобны выпадак адбыўся ў Маскве — 18-гадовы хлопец катаўся на счэпцы вагона, зваліўся на рэйкі і загінуў.

Каб экстрэмалы ня чапляліся за цягнікі, на будаваных станцыях маскоўскага метро плануюць ўсталёўваць празрыстыя агароджы, якія раздзяляюць платформу і рэйкі. Ахоўныя экраны таксама звядуць на нішто спробы суіцыду. Такія агароджы збіраюцца ўсталяваць і ў Мінску — на станцыях праектаванай трэцяй лініі метро.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?