Гурт «Пікнік» падняў цэны на свае выступы пасля тэракта ў «Крокусе»
Тэракт не паўплываў на гастрольную дзейнасць расійскага гурта «Пікнік» — калектыў актыўна дае выступы, але падняў расцэнкі на іх пасля тэракту ў «Крокусе».

Паводле «Базы», на сёння за выступ «Пікніка» арганізатарам прыйдзецца выкласці ў сярэднім 3 мільёны рублёў, хоць раней музыкі прасілі 2-2,5 мільёна (30 тысяч еўра замест 20-25 тысяч).
Па словах аднаго з членаў групы, тое, што адбылося ў «Крокусе» ніяк не паўплывала на канцэртную дзейнасць гурта, хоць удзельнікі і былі шакаваныя. Ён назваў тэракт «збегам абставінаў».
Пасля тэракта гурт даваў канцэрты мінімум у 8 гарадах: некаторыя арганізатары спецыяльна ўзмацнялі ахову, іншыя не сталі перастрахоўвацца. Усе выступы прайшлі без інцыдэнтаў.
Бытавы райдар «Пікніка» застаўся ранейшым: у ім пяцізоркавыя гатэлі, бутэлька гарэлкі ад найлепшага вытворцы, некалькі бутэлек піва, восем бутэрбродаў у грымёрцы і прафесійная служба бяспекі.
У канцэртнай зале «Крокус Сіці Хол» у Падмаскоўі 22 сакавіка павінен быў быць канцэрт гурта «Пікнік». Але адбыўся тэракт, яшчэ да таго як музыкі выйшлі на сцэну.
Каментары
Яшчэ адзін аргумент на карысць таго, што тэракт мог быць арганізаваны і ажыццёўлены спецслужбамі РФ.