Грамадства

Двух мужчын, якія нібыта хацелі разабрацца з кіроўцам БМВ, які збіў хлопца з БЧБ-сцягам, асудзілі на 6 і 7 гадоў узмоцненага рэжыму

31 сакавіка ў судзе Заводскага раёна завяршыўся разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да 32-гадовага Юрыя Сяргея і 37-гадовага Кірыла Казея, абвінавачаных па трох артыкулах КК: падрыхтоўка да здзяйснення асабліва злоснага хуліганства (ч. 1 арт. 13, ч. 3 арт. 339 КК), падрыхтоўка да наўмыснага знішчэння альбо пашкоджання маёмасці (ч. 1 арт. 13, ч. 2 арт. 218 КК), незаконнае захоўванне боепрыпасаў (ч. 3 арт. 295 КК), паведамляе spring96.org.

Onliner.by

Суддзя Анжэла Касцюкевіч агучыла наступныя прысуды: Кірылу Казею — 7 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму, Юрыю Сяргею — 6 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Напярэдадні пракурор запрасіла менавіта такое пакаранне. Таксама абвінавачаныя мусяць сплаціць па 150 базавых велічынь штрафу.

Нагадаем, 27 кастрычніка 2020 года ў сацсетках з'явілася відэа, як у Чыжоўцы кіроўца BMW б'е мужчыну проста на дарозе. Да гэтага мужчына махаў бел-чырвона-белым сцягам, і такую рэакцыю кіроўцы многія звязалі з яго палітычнай пазіцыяй (пазней нападнік патлумачыць, што інцыдэнт не звязаны з палітыкай). Відэа бойкі разышлося ў сацсетках і тэлеграм-каналах, там жа з'явіўся адрас і нумар тэлефона кіроўцы — Дзмітрыя Давыдзюка.

І, па версіі следства, у адным з чатаў трое жыхароў Мінска вырашылі правучыць мужчыну: пракалоць шыны яго аўто. Ноччу 28 кастрычніка яны прыехалі да яго ў двор, але на падыходзе двое (Казей і Сяргей) былі затрыманыя байцамі АМАП, яшчэ адзін удзельнік паспеў схавацца і цяпер знаходзіцца ў вышуку.

Пры асабістым вобшуку ў Казея быў канфіскаваны пнеўматычны пісталет без куль і балона, у Сяргея — самаробны нож, які экспертыза прызнала халоднай зброяй. А на наступны дзень пры аглядзе аўтамабіля Казея былі выяўленыя сцягі, улёткі, феерверкі, лазерныя ўказкі, ручная граната і 58 патронаў. Агляд машыны быў паказаны ў сюжэце на дзяржТБ.

Спачатку мужчын асудзілі на арышт паводле адміністрацыйных артыкулаў, але пасля заканчэння арышту іх пакінулі пад вартай, а затым прад'явілі абвінавачванне па трох крымінальных артыкулах. Абодва абвінавачаныя не прызнаюць сваёй віны.

На першым пасяджэнні адбыўся допыт кіроўцы BMW Давыдзюка, прызнанага па справе пацярпелым. Ён сказаў, што Казея і Сяргея ён бачыць упершыню, а інфармацыі аб тым, што менавіта абвінавачаныя адпраўлялі яму паведамленні з пагрозамі, у судзе не прагучала. Былі таксама дапытаныя ў закрытым рэжыме супрацоўнікі АМАП, якія ўдзельнічалі ў затрыманні.

Юрый Сяргей ад дачы паказанняў на судзе адмовіўся. Кірыл Казей жа распавёў падрабязна пра затрыманне, пра гвалт, які чынілі амапаўцы ў гэты момант і падчас паездкі ў РУУС, а таксама пра пагрозы і здзекі ў РУУС з боку міліцыянтаў. Казей катэгарычна адмаўляў, што пісталет, граната і патроны належаць яму. Ён ўпэўнены, што іх падкінулі. Усе хадайніцтвы аб правядзенні дадатковых экспертыз судом былі адхілены. 

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Мёртвым знойдзены ў Варшаве Зміцер Каспяровіч — 43-гадовы былы палітвязень, завербаваны КДБ12

Мёртвым знойдзены ў Варшаве Зміцер Каспяровіч — 43-гадовы былы палітвязень, завербаваны КДБ

Усе навіны →
Усе навіны

Вось колькі каштуе Ізраілю вайна з Іранам. Самае дарагое — абарона свайго неба2

У калоніі №15 Магілёва знялі з пасады адыёзнага начальніка, які здзекаваўся з палітвязняў3

За адсутнасць бульбы прапануюць штрафаваць да 8 400 рублёў3

Расія перадала Украіне целы не толькі ўкраінскіх, але і расійскіх салдат3

У Расіі заснавальніцу руху «Армія прыгажунь» прысудзілі да 22 гадоў пазбаўлення волі

Прапагандыст Мукавозчык апісаў, як праходзіць пасяджэнне камісіі па вяртанні. Калі ў вас былі ілюзіі, то пакіньце іх27

Глабальнае пацяпленне зробіць расійскія падводныя лодкі больш нябачнымі3

Мінская міліцыя абвяргае інфармацыю пра маньяка, які дзейнічае ў сталіцы7

Былога міліцыянера асудзілі за распальванне варожасці і залічылі ў тэрарысты

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мёртвым знойдзены ў Варшаве Зміцер Каспяровіч — 43-гадовы былы палітвязень, завербаваны КДБ12

Мёртвым знойдзены ў Варшаве Зміцер Каспяровіч — 43-гадовы былы палітвязень, завербаваны КДБ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць