Навука і тэхналогіі1313

Адбылася найбуйнейшая ў гісторыі ўцечка пароляў: скампраметаваныя 16 мільярдаў лагінаў Apple, Facebook і Google

Кіберэксперты паведамляюць пра беспрэцэдэнтны ўзлом, падчас якога ў адкрыты доступ трапілі каля 16 мільярдаў лагінаў і пароляў ад самых папулярных інтэрнэт-сэрвісаў. Карыстальнікам раяць тэрмінова мяняць паролі і выкарыстоўваць двухфактарную аўтарызацыю, каб абараніцца ад магчымых наступстваў гэтай атакі, піша Forbes.

Па даных даследчыкаў, гэтая ўцечка — вынік дзейнасці некалькіх груп кіберзлачынцаў, якія выкарыстоўвалі спецыялізаваныя праграмы для крадзяжу даных.

Атрыманыя імі лагіны і паролі цяпер прадаюцца на чорным рынку, што стварае сур’ёзную пагрозу прыватнасці і бяспецы мільярдаў карыстальнікаў ва ўсім свеце. 

Усяго выяўлена каля 30 баз даных, у кожнай з якіх ад дзясяткаў мільёнаў да 3,5 мільярда запісаў. Атрыманыя лагіны і паролі ўжо трапілі на чорны рынак, дзе іх можна набыць за адносна невялікія грошы.

Эксперты папярэджваюць, што наступствы такой уцечкі могуць быць вельмі сур’ёзнымі: карыстальнікі могуць сутыкнуцца з крадзяжамі асабістай інфармацыі, фінансавымі махінацыямі, а таксама ўзломам уліковых запісаў у сацыяльных сетках і іншых сэрвісах.

Большасць даных структураваны ў фармаце: URL, затым даныя ўліковага запісу і пароль. Паводле даследчыкаў, гэта адкрывае шлях да практычна любога анлайн-сервісу: Apple, Facebook, Google, GitHub, Telegram і розных дзяржаўных сэрвісаў.

Каб абараніць сябе, спецыялісты настойліва рэкамендуюць не чакаючы наступстваў проста цяпер:

тэрмінова змяніць усе важныя паролі;

не выкарыстоўваць адзін і той жа пароль для розных сайтаў і сэрвісаў;

выкарыстоўваць двухфактарную аўтарызацыю і іншыя сучасныя метады аўтэнтыфікацыі;

будзьце ўважлівыя да падазроных спасылак і паведамленняў, асабліва праз SMS і электронную пошту.

Каментары13

  • .
    19.06.2025
    Затое яны ёсць у карыстальнікаў, якія ўводзілі іх не туды або засвяцілі іх нейкім іншым спосабам.
    Уцечка (не "ўзлом" або "зліў").
  • Андрусь
    19.06.2025
    ., Гэта ўсё лухта на намасленая. Логін і аўтарызацыя - гэта розныя паняцці. Ніякай карысці з гэтых "злітых зліваў" нікому не будзе.
  • Т
    19.06.2025
    Масавы крадзёж з карыстальнікіх прыладаў, альбо масавы збор фішынгам не называецца leak/"выцечка", гэта "harvesting". Так што прэтэнзія слушная

Цяпер чытаюць

Арыштаваны міністр прыродных рэсурсаў выбраў «стратэгію Брыло»12

Арыштаваны міністр прыродных рэсурсаў выбраў «стратэгію Брыло»

Усе навіны →
Усе навіны

Іван Краўцоў расказаў, як займеў праблемы пасля трапляння ў брытанскі санкцыйны спіс цёзкі-расіяніна20

Памёр Аляксандр Якабсон15

11‑гадовая брытанка стала самым маладым шахматным гросмайстарам у гісторыі5

Вінакурню Любанскага ў Мінску закрыў сакрэтны гмах, дзе запраектаваныя кабінеты для допытаў і памяшканне для спальвання дакументаў11

Расіяне другі раз за дзень атакавалі цэнтр Кіева, трапілі ў медцэнтр1

Сталі вядомыя падрабязнасці пра маштабны пажар на сталічным паркінгу

Украіна пашкодзіла пяць цэхаў на заводзе па вытворчасці кампанентаў для «Арэшніка» і іншых ракет2

У Мінску на месцы былога аўтацэнтра Audi і Porsche будуць прадаваць Geely5

У Оршы на старым месцы малююць новы мурал з Караткевічам ФОТАФАКТ

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны міністр прыродных рэсурсаў выбраў «стратэгію Брыло»12

Арыштаваны міністр прыродных рэсурсаў выбраў «стратэгію Брыло»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць