Грамадства6464

Лукашэнка: Беларусь заўсёды была, ёсць і будзе разам з Расіяй

Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў 20 чэрвеня на сустрэчы са старшынём Следчага камітэта Расіі Аляксандрам Бастрыкіным, які ўручыў медаль у гонар 80-годдзя Вялікай Перамогі.

Фота: Kristina Kormilitsyna, Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP

«Час няпросты, вы гэта лепш за мяне разумееце, адчуваеце, паколькі ўцягнутыя ў многія працэсы. Ва ўсе. Я гляджу, вы і на вызваленых тэрыторыях (найхутчэй маюцца на ўвазе акупаваныя ўкраінскія тэрыторыі. — НН) працу знайшлі (або даручылі вам), немалы кавалак цягнеце. І тэрарыстычныя накіраванасці ў нашых праціўнікаў і ворагаў вельмі сур'ёзныя, і ўсё гэта зноў на вас кладзецца ў плане расследавання тых ці іншых злачынстваў на тэрыторыі Расіі.

Я хачу, каб вы разумелі, што ў гэты няпросты час мы з вамі. Мы не хавалі (адзіная ў свеце дзяржава), што мы з Расіяй. Мы былі, ёсць і будзем заўсёды з вамі. На нас вы можаце разлічваць», — падкрэсліў Лукашэнка.

Каментары64

  • 1
    20.06.2025
    Заўсёды тэрытарыяльна знаходзіцца, знаходзілася і будзе знаходзіцца побач.
    Мы, Беларусы, выступаем за добрыя адносіны з усімі нашымі суседзямі. Але Пуцін, на жаль, не лічыць Беларусь незалежнай краінай, варта яшчэ раз паслухаць яго выступ 21 лютага 2022 года.
    Ён, Падл...ка, чакае зручнага моманту, хутка паедзе да Сі, каб атрымаць згоду на "абарону саюзнай дзяржавы". Кожны можа шмат зрабіць для ратавання суверэнітэту. Найпершае– заўсёды чытай і размаўляй на мове!!!
  • бабруйчанін
    20.06.2025
    ..заўседы была ёсць і будзе да канца з рф але ні болей ні далей
  • :)
    20.06.2025
    Всегда что-то заканчивается.

Цяпер чытаюць

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі18

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі

Усе навіны →
Усе навіны

«Чэрва» з Баранавічаў пратрымаўся на фронце няпоўныя два месяцы. Сям'і цяпер адзін клопат — як аформіць грабавыя7

33‑гадовы беларус, што знік у Італіі, загінуў1

Беларуска ўдзельнічае ў польскім шоу на выжыванне — і рыхтуецца да шлюбу з сынам вядомай польскай спявачкі13

Кватэра ў Depo стала самай дарагой у кастрычніку. Метр ацанілі ў 8300 даляраў

Чарняўская пра «Быхаўскую мадонну»: Большасць талентаў — у падполлі або эміграцыі. Значыць, выбірай з таго, што даюць4

Украінскія дроны другі раз з пачатку восені атакавалі найбуйнейшы порт Расіі на Балтыйскім моры3

Бацька Меган Маркл пераведзены ў турму пасля таго, як зрэзаў электронны бранзалет

Удзельнічалі ў паўстаннях, былі экзатычнымі слугамі і нават ратавалі магнатаў ад даўгоў. Кім былі афрыканцы ў ВКЛ і Рэчы Паспалітай?23

Больш за 200 мільёнаў чалавек у свеце жывуць на тэрыторыях, за якія змагаюцца банды і паўстанцы3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі18

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць