Яны ўзнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі» і ўдастоены падзякі за «значны ўклад у рэалізацыю дзяржаўнай палітыкі, накіраванай на абарону суверэнітэту, забеспячэнне стабільнасці і бяспекі Рэспублікі Беларусь, кансалідацыю беларускага грамадства».

Медалём «За працоўныя заслугі» ўдастоены дэкан факультэта філасофіі і сацыяльных навук Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта Вадзім Гігін, кіраўнік аналітычнага цэнтра EcooM, член праўлення грамадскага аб'яднання «Саюз пісьменнікаў Беларусі» Сяргей Мусіенка, дырэктар інфармацыйна-асветніцкай установы «Актуальная канцэпцыя» Аляксандр Шпакоўскі.

Падзяка аб'яўлена старэйшаму навуковаму супрацоўніку аддзела ўнутрыпалітычнага аналізу ўпраўлення ўнутранай палітыкі Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў Аляксею Аўдоніну, палітолагу, дырэктару таварыства з абмежаванай адказнасцю «Гарадскі цэнтр пераводаў» Вадзіму Баравіку, навуковаму супрацоўніку дзяржаўнай навуковай установы «Інстытут філасофіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі» Аляксею Дзерману.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0