Меркаванні1212

Восем «Вікіпедыяў» пра «НН»

Энцыклапедычны артыкул «Наша Ніва» існуе прынамсі на васьмі мовах. У чым іх адрозненні? Што карыстальнікі інтэрнэту ў розных краінах могуць даведацца пра газету?

Энцыклапедычны артыкул «Наша Ніва» існуе прынамсі на васьмі мовах. У чым іх адрозненні? Што карыстальнікі інтэрнэту ў розных краінах могуць даведацца пра газету?

Беларусь

Як вядома, у Беларусі існуюць дзве версіі «Вікіпедыі» – на тарашкевіцы і наркамаўцы.

ТарашкевіцаНаша Ніва

Самы вялікі і змястоўны матэрыял. Нават з ілюстацыямі.

«Наша Ніва» пазіцыянуецца тут як «беларуская лібэральна-кансерватыўная газета, найстарэйшая беларускамоўная газэта».
Асобны раздзел прысвечаны супрацьстанню з уладай у апошнія гады. Узгадваюцца нават флэшмобы ў падтрымку газеты. Інфармацыя акутальная, бачна, што артыкул пастаянна абнаўляецца.

НаркамаўкаНаша Ніва (1991)

Гэтая версія «Вікіпедыі» не звязвае цяперашнюю газету з той, што выходзіла на пачатку стагоддзя ў Вільні. У разуменні аўтараў, «Наша Ніва» — «трэцяя газета з той самай назвай». Паколькі «газета пазіцыянуе сябе ў якасці элітарнага выдання», вызначаецца і аўдыторыя чытачоў — «людзі з вышэйшай адукацыяй ды студэнты».

РасіяНаша Нива (1991)

Аўтары расійскага артыкулы ўзялі за аснову матэрыял на наркамаўцы, але дадалі і свайго разумення жаданага і рэальнага.

«Нашу Ніву» прылічваюць да «штотыднёвай грамадска-палітычнай газеты дэмакратычнага кірунку» і заўважаюць, што «газета ніколі не карысталася высокай папулярнасцю».

УкраінаНаша Ніва (1991)

Украінскі артыкул найбольш захоплены:

«Для беларускай прэсы гэта ўнікальная з'ява, бо «Наша Ніва» заўсёды была выданнем грамадскім і ніколі — дзяржаўным. За ўвесь час існавання на яе старонках прапаноўваліся і абмяркоўваліся культурныя мадэлі, якія дапамаглі беларусам у развіцці сучаснай нацыі.

«Наша Ніва» — гэта культурны сімвал і жывая традыцыя.
Яна і сёння, як і сто гадоў таму, з'яўляецца увасабленнем беларускага незалежнага грамадзтва, якое змагаецца за свае палітычныя і культурныя правы».

ЗША, ВялікабрытаніяNasha Niva

Англійскі артыкул мае звесткі пра гісторыю выдання, пра судовы пераслед газеты ў найноўшы час і праблемы з распаўсюдам. Энцыклапедыя інфармуе пра цяперашні наклад больш за 6000 асобнікаў, але не ўказвае, што газета вярнулася ў шапікі.

ГерманіяNascha_Niwa

Грунтоўны артыкул расказвае пра гісторыю газеты ў публіцыстычнай форме, зазнаючы, што

«ў цяперашні час гэта адзіная зарэгістраваная ў Беларусі газета, якая выкарыстоўвае правілы класічнай беларускай арфаграфіі».
Немцы перакананыя, што «гэта палітычнае пытанне, бо беларуская мова лічыцца апазіцыйнай».

ФранцыяNacha_Niva

Французы каротка апісваюць гісторыю газеты, а пра сучаснасць пішуць:

«З прыходам да ўлады Лукашэнкі ў 1996 годзе, многія апазіцыйныя беларускія газеты знаходзяцца пад ціскам. З 2005 года «Наша ніва» больш не распаўсюджваецца дзяржавай і з'яўляецца адной з апошніх газет на беларускай мове».

Польшча Nasza_Niwa

Польская версія Вікіпедыі абмяжоўваецца трыма радкамі наконт гісторыі выдання.

Каментары12

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Маладую бібліятэкарку з Горак асудзілі за пратэсты3

Маладую бібліятэкарку з Горак асудзілі за пратэсты

Усе навіны →
Усе навіны

У Жодзіне бацьку самому давялося дапамагаць дзіцяці пасля адмовы дактароў8

Беларускі стэндапер выступіў у акупаваным Марыупалі. Кажа, у гэтым няма палітыкі: Я толькі раблю сваю працу — як доктар12

Спявачка Каця IOWA апранулася па матывах карціны Шагала «Прагулка» ФОТА4

«Неяк да яе падсадзілі рэальную вар'ятку». Былая палітзняволеная расказала пра Марыю Калеснікаву1

У Бангладэш вайсковы самалёт пратараніў школу, у якой было шмат дзяцей

Вызначыліся магчымыя супернікі беларускіх клубаў у 3-м раўндзе кваліфікацыі еўракубкаў

Ціханоўскі паказаў сваю трэніроўку34

«Адмыла кватэру, а яна кажа: выязджай». Беларуска зняла аднапакаёўку ў Мінску, але гаспадыня ўбачыла «камуналку» і перадумала2

Чым кормяць у рэстаране нетрадыцыйнай беларускай кухні?2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Маладую бібліятэкарку з Горак асудзілі за пратэсты3

Маладую бібліятэкарку з Горак асудзілі за пратэсты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць